Анаксымэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Анаксымэн зь Мілету (па-старажытнагрэцку: Άναξιμένης; каля 588 да н. э. — каля 525 да н. э.) — старажытнагрэцкі філёзаф.
Вучань Анаксымандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзьнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэньня паветра (утварэньне вады, зямлі, каменя і інш.) або яго разрэджаньня (утварэньне агню). Паводле Анаксымэна душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыханьня зьберагае жыцьцё).
Вызначыў розьніцу паміж нерухомымі зоркамі і плянэтамі. Даў блізкае да навуковага тлумачэньне зацьменьняў Сонца і Месяца.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Анаксымэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў