Ананьеўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ананьеўскі раён
Ананьївський район
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ананьеў
Дата ўтварэньня 1961
Насельніцтва 32 537
Шчыльнасьць 30,99 чал./км²
Плошча 1 050 км²
Месцазнаходжаньне
Ананьеўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-4863

Ананьеўскі раён (па-ўкраінску: Ананьївський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Ананьеў.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны ў паўночнай частцы вобласьці. Мяжуе на поўначы з Балцкім, на паўночным сходзе зь Любашаўскім, на поўдні з Шыраеўскім ды Фрунзенскім, на паўднёвым захадзе з Краснаакнянскім ды на захадзе з Катоўскім раёнамі Адэскай вобласьці.

Па тэрыторыі раёну цячэ рака Вялікі Куяльнік.