Анатоль Сівак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Сівак
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
3 верасьня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Старшыня Менскага гарвыканкаму
24 лістапада 2018 — 3 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Шорац
Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
31 ліпеня 2012 — 24 лістапада 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч (2012—2014)
Андрэй Кабякоў (2014—2018)
Папярэднік: Іван Шчэрба
Наступнік: Аляксей Аўраменка
Начальнік Беларускай чыгункі
5 чэрвеня 2009 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Жарэла
Наступнік: Уладзімер Марозаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1962
Завайць, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны

Анато́ль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. у 1962 годзе ў вёсцы Завайць у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, віцэ-прэм’ер Беларусі (ад 2020).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1986) ды Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1998). 20 гадоў працаваў на чыгунцы. З 2002 да 2006 году займаў пасаду намесьніка начальніка Беларускай чыгункі[1][2]. З 2006 году займаў пасаду памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Менску. Ад 5 чэрвеня 2009 году да 2012 году быў начальнікам Беларускай чыгункі. Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2012 году № 338 прызначаны Міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада 2018 року пераведзены на пасаду старшыні Менскага гарвыканкаму. 3 верасьня 2020 року пераведзены на пасаду намесьніка прэм’ер-міністар Беларусі.

17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[3], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка — Швайцарыя[5]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны адзнакай «Заслужаны чыгуначнік».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]