Анатоль Сідарэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Сідарэвіч
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1948(1948-03-01) (76 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1977)
Занятак паэт
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нарадзіўся 1 сакавіка 1948 году, вёска Задуб’е Ганцавіцкага раёну) — беларускі гісторык, палітоляг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1981 працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва», у 1987—1992 у часопісе «Крыніца» («Родник»), у 1992—1998 — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у 1998—2002 — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Менскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалягічным унівэрсытэце імя А. Дз. Сахарава.

Дасьледуе гісторыю беларускага руху ў 1900—1939 гг., беларускай сацыял-дэмакратыі, жыцьцё і дзейнасьць А. Луцкевіча. Адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакумэнтаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады). Аўтар навуковых працаў і шматлікіх артыкулаў.[1]

Дасьледуе гісторыю беларускага руху, беларускай сацыял-дэмакратыі, жыцьцё і дзейнасьць А. Луцкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі яго твораў «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданьне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленьне» (2009).

Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сьведчаньні» (2007). Адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакумэнтаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Уклаў і адрэдагаваў зборнік «Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу» (2006), напісаў да яго прадмову.

Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык. Аўтар навуковых працаў. Апублікаваў шэраг дакумэнтаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса, Уладзімера Жылкі і Натальлі Арсеньневай, успаміны Ф. Стацкевіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 558

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Анталогія грузінскай паэзіі: У 2 т.: пер. з груз. Т. І. / Рэд. А. Разанаў; Прадм. С. Ціашлвілі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 286 с, [3] л. іл. С. 35-39, 43, 44, 53-55, 58-63.
  • Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990. № 7. С.
  • З жыцьця Антона Луцкевіча // Літаратура і мастацтва. 1991. 18, 25 студзеня, 1 лютага.
  • Старонкі з гісторыі БНР // Адраджэньне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. С. 223—229.
  • Нашаніўцы ў 1920 годзе // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
  • А. С. Тры выдавецкія праекты Антона Луцкевіча // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
  • Вучаніца i настаўнікі // Наша Ніва. 2002. 12 крас.
  • Народзіны Беларусі // Народная Воля. 2003. 9, 10 студзеня, 29, 30 ліпеня.
  • Паэт і дыктатура: Да 120-годзьдзя з дня народзінаў Янкі Купалы // Дзеяслоў. 2002. № 1.
  • Антон Луцкевіч і Максім Гарэцкі: Даклад на ХІ Гарэцкіх чытаньнях 18 лютага 2003 г. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
  • Правобраз Акту 25 Сакавіка // Arche. 2003. № 2.
  • Вучаніца і настаўнік: Супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7.
  • Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7.
  • Луцкевічы і Луцэвіч. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
  • Стагодзьдзе паэзіі // Краса і сіла: Анталёгія бел. паэзіі ХХ ст. / Склад. М. Скобла; навук. рэд. А. Пашкевіч. — Мн.: Лімарыюс, 2003. — 880 с [32] с.: іл. С. 5-28.
  • Хроніка пераломнага часу: Антон Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 8(1).
  • Зьбіральнік і публікатар: да 120-х угодкаў Антона Луцкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004. № 1(9).
  • Трыюмвіры, або Помнік камісарам // Наша Ніва. 2005. 1, 8 красавіка.
  • Маленькая містыфікацыя // Наша Ніва. 2006. 3 лют.
  • Антон Луцкевіч: ад краёўства да незалежніцтва (1916—1918) // Arche. 2006. № 1-2.
  • Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: агляд крыніцаў // Arche. 2006. №№ 4, 5, 9.
  • Апошнія дні Антона Луцкевіча // Arche. 2006. №№ 10.
  • «З імкненьнем, з мэтаю адзінай...» // Крушына Р. Кантата самотных: вершы і паэмы / Рыгор Крушына. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 308 с. С. 3-8.
  • Унія, браты Луцкевічы і мітрапаліт Шаптыцкі: Рэфэрат, прачытаны на пасяджэньні клюбу каталіцкае інтэлігенцыі імя сь. Кірылы Тураўскага 16 лютага 2006 году // Царква. 2007. №№ 1, 2.
  • Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада // Arche. 2007. № 9.
  • Яны любілі Беларусь // Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменьнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады /уклад. Л. Савік [і інш.] — Мн.: Кнігазбор, 2008. — 696 с [8] с.: іл. С. 5-16.
  • Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // Arche. 2008. № 4.
  • Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: «новыя» дакумэнты // Arche. 2009. № 1.
  • Прадказаньні Антона Луцкевіча // Arche. 2009. № 3.
  • Арыштаваная праца Антона Луцкевіча // Дзеяслоў. 2009. № 4(41).
  • Хто аўтар артыкулу пра Якуба Коласа? Замест рэцэнзіі // Дзеяслоў. 2009. № 5(42).
  • «Быў я сьціплым паэтам…» // Лагвіновіч І. Элегія палескага матыля: вершы / Іван Лагвіновіч. — Мн.: Кнігазбор, 2011. — 88 с. С. 3-6.
  • Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе / Аляксандр Уліцёнак. Прадм. В. У. Быкава. — Мн.: Беларусь. 1991. — 211 с.: іл. С. 31-54.
  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Даведнік. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. С. 79-81.
  • Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. / Беларус. Энцыкл. Рэдкал.: Г. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — __ с. С. 297.
  • Хто ёсьць хто ў Беларусі / Уклад. Л. А. Андросік [і інш.] — Вільня, 2007. — 256 с. С. 187.
  • Бібліяграфічны паказальнік архэаграфічных публікацый у Рэспубліцы Беларусь (1991—2006 гг.) / складальнік В. С. Пазднякоў. — Мн.: БелНДІДАС, 2010. — 367 с. Імянны паказальнік.
  • На шляху станаўленьня беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы. / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэдактар В. В. Яноўская; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2011. — 311 с. Паказальнік імён.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.