Анатоль Бутэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анатоль Бутэвіч
Міністар культуры і друку Рэспублікі Беларусь
6 красавіка 1994 — 20 сакавіка 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Румыніі
17 сьнежня 1997 — 21 ліпеня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Рыгор Кісель
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 15 чэрвеня 1948
Язавец, Нясьвіскі раён, Менскай вобласьці

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (псэўданім Максім Валошка; нар. 15 чэрвеня 1948 году на хутары Язавец Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат.

Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 году. Працуе ў сфэры дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу.

З 16 студзеня 1992 году да 6 красавіка 1994 году быў міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[1]. У гэты ж дзень быў прызначаны Міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь, якім быў да 20 сакавіка 1996 году [2] [3].

З 29 сакавіка 1996 году да 19 сьнежня 1997 году быў Генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску [4] [5]. Ужо 2 дні раней, 17 сьнежня 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Румыніі [6]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 21 ліпеня 2000 году [7].

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). 11 чэрвеня 1998 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў [8].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 января 1992 г. №1428-XII "О назначении Министра информации Республики Беларусь" (рас.)
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 апреля 1994 г. №215 "О назначении А.И.Бутевича Министром культуры и печати Республики Беларусь" (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 1996 г. №115 "Об освобождении А.И.Бутевича от должности Министра культуры и печати Республики Беларусь" (рас.)
  4. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 29 марта 1996 г. №223 "О назначении А.И.Бутевича Генеральным консулом Республики Беларусь в г.Гданьске (Республика Польша) и освобождении от этой должности А.А.Шахновича" (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 декабря 1997 г. №1686 "Об освобождении А.И.Бутевича от должности Генерального консула Республики Беларусь в г.Гданьске (Республика Польша)" (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 декабря 1997 г. №645 "О назначении А.И.Бутевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Румынии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла" (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №408 "Об освобождении А.И.Бутевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Румынии" (рас.)
  8. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 июня 1998 г. №915 "О награждении А.И.Бутевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь" (рас.)

Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), медалём “За асваенне цалінных зямель” (1969), Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1998), юбілейным медалём “90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (2008), юбілейным медалём “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (2009), Ганаровае званне ГА “Беларускі Саюз журналістаў” “Заслужаны журналіст” (2008), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2010). Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў “Залатое пяро – 2001”, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, літаратурнага конкурсу “Кімерыйскія музы” на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS. Член рэдкалегій часопіса “Вясёлка”, “Краязнаўчай газеты”, намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства “Беларусь – Польшча”, старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Беларускай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, член Польска-Беларускай Дарадчай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010), член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах