Анатоль Вольны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анатоль Вольны
Міхась Чарот і Анатол Вольны.jpg
Анатоль Вольны (зьлева) і Міхась Чарот, 1925. Менск.
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы: Акша; Алёша; В.Анатолий; Анатолий Вольный
Нарадзіўся: 2 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] 1902, ст. Пухавічы, Ігуменскі павет Менская губэрня (цяпер — Пухавіцкі раён Менская вобласьць)
Памёр: 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКВД
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, празаік, журналіст, кінадраматург
Гады творчасьці: 19201937
Мова: беларуская

Анато́ль Во́льны (сапр. — Анатоль Іўсты́навіч Ажгірэ́й; 2 сьнежня 1902, ст. Пухавічы, Ігуменскі павет Менская губэрня — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКВД) — беларускі паэт, празаік, журналіст, кінадраматург. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе[1].

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1935).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 2 сьнежня 1902 у сям'і службоўца Іўстына Ажгірэя. Па заканчэньні пачатковай школы, у 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію. У 19201921 служыў добраахвотнікам у Чырвонай армію, удзельнічаў у баёх зь белапольскімі войскамі. Пасьля дэмабілізацыі працаваў у ЦК ЛКСМБ, рэдагаваў газэту «Юный пахарь» (з 1924 — «Малады араты»). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

У 19201930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. У 1923 стаў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб'яднаньня «Маладняк», першы рэдактар ейнага аднайменнага часопіса[2]. З 1928 — у «Полымі». З 1934 — сябар Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Менску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член контрарэвалюцыйнай аpганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 у турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 сьнежня 1957.

[рэдагаваць] Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1920 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам), «Чарнакудрая радасьць» (1926), «Табе» (1927).

У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесьцяў «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газэта «Савецкая Беларусь»). «Зборнік фэльетонаў» (1927) і кніга гумарэсак і фэльетонаў «Суседзі» (1932) выйшлі пад псэўданімам «Алёша».

Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камэдыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932). Выступаў і як кінадраматург — паводле яго сцэнараў пастаўленыя фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), "Гатэль «Савой» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 г. выйшла кінааповесьць «Шасцідзясятая паралель».

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Маракоў, Л. Вольны Анатоль // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с.
  2. ^ Смаль, В. «Сэрца ласкай вішнёваю плёскае...» Пуцявінамі Анатоля Вольнага // Роднае слова. — 2002. — № 11. — С. 13.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах