Анатоль Майсеня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анатоль Ёсіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітоляг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясьвіскага раёну ў сям’і настаўнікоў. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў і асьпірантуру Інстытута філязофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філязофскіх навукаў[1]. Працаваў камэнтатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграмаў ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 году — прэзыдэнт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балятаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 скліканьня.

Аўтакатастрофа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Анатоля Майсені на Паўночных могілках

12 лістапада 1996 году па дарозе з канфэрэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільнае здарэньне на шашы Берасьце — Менск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай вэрсіі сьледзтва, Майсеня «ня справіўся з кіраваньнем» аўтамабілям і зрабіўся віноўнікам дарожна-транспартнага здарэньня.

Паводле неафіцыйнай вэрсіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтаю забойства Майсені. У прыватнасьці, як забойства абазначыў сьмерць Майсені тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка[2]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізаванае беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанэнта напярэдадні рэфэрэндума 1996 году.

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасьмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20100810190809/http://www.ciwr.org/article/2002/10/21_sn.html


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)