Анатоль Сабалеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Сабалеўскі
Дата нараджэньня 27 траўня 1932(1932-05-27)
Месца нараджэньня вёска Андрыеўшчына, Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 6 красавіка 2012(2012-04-06) (79 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак пэдагог
Навуковая сфэра мастацтвазнаўства[d] і тэатразнаўства[d]
Месца працы Беларускі тэтральна-мастацкі інстытут
Вядомы як Рэдактар энцыкляпэдыі «Тэатральная Беларусь»
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўца[d] (1974)
Узнагароды

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (1932; в. Андрыеўшчына, цяпер Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2012; Менск) — тэатразнаўца. Сябра СП СССР (з 1964). Доктар мастацтвазнаўства (1974). Прафэсар (1975). Ганаровы доктар навук Ташкенцкага інстытуту мастацтваў імя М. Уйгура (1998).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька, Вікенцій Вікенцьевіч быў забіты фашыстамі; маці, Сабіна Станіславаўна, да самой пэнсіі працавала ў калгасе.

У 1949—1953 гг., пасьля заканчэньня сямігодкі, навучаўся ў Менскім пэдагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай. У 1953—1958 гг. вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Апошнія два гады вучобы ва ўнівэрсытэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва». У 1958—1961 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве. У 1961—1972 гг. малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—1990 гг. — загадчык катэдры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—1989 гг. — рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. У 1990—1993 гг. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, адначасова ў 1992—1998 галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). У 1993—2000 гг. загадчык катэдры Беларускага інстытуту культуры. Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага выдадзена энцыкляпэдыя «Тэатральная Беларусь» (ч. 1—2, 2002—2003).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жылі-былі хлопцы... Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 1961.
  • Выдающийся актер Белоруссии. Творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова. Автореферат диссертации … кандидата искусствоведения. Москва — Минск. 1961.
  • Рампай асветленае. Тэатральна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1962.
  • Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Б. Платонава. Мінск. 1964.
  • Ад п’есы — да спектакля. Мінск. 1965.
  • Театр открывает занавес. Минск. 1970.
  • Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне. Мінск. 1971.
  • Белорусская драматургия в театрах народов СССР. Минск. 1972.
  • Жыццё тэатра. Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мінск. 1980.
  • Образ В. И. Ленина на белорусской сцене. Минск. 1980.
  • Белорусско-молдавские театральные связи. Минск. 1984.
  • Сучаснасць і гісторыя. Крытычныя артыкулы. Мінск. 1985.
  • Барыс Платонаў. Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-выд. Мінск. 1989.
  • Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск. 1989.
  • Вечная крыніца. Беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу. Мінск. 1991.
  • Асоба мастака. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1992
  • Барыс Платонаў. Асоба і ролі. Мінск. 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Баркоўскі А. Чаму Анатоль Сабалеўскі не заўважыў Анатоля Сыса? // Байрам. Татары на зямлі Беларусі. Менск. № 4. 1994. С. 48-50.
  • Савік Л. С. Анатоль Сабалеўскі. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 204-205.
  • Смольская В. У. Анатоль Сабалеўскі. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 205-207.
  • Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 608.