Анатоль Ярмоленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Анатоль Ярмоленка
Yarmolenko.jpg
Дата нараджэньня 15 лістапада 1947 (64 гады)
Месца нараджэньня Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР
Гады 1969 — сёньня
Краіна Рэспубліка Беларусь
Прафэсіі сьпявак
Жанры эстрадная песьня, фольк
Гурты «Сувенир», «Песни над Сожем», «Сябры»

Анатоль Іванавіч Ярмоленка (нарадзіўся 15 лістапада 1947, Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР) — беларускі сьпявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».

[рэдагаваць] Біяграфія

У 19691971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (разам з Аляксандрам Градзкім і Аляксандрам Буйновым). У 19711973 у складзе ВІА «Песни над Сожем». Ад 1974 мастацкі кіраўнік гурту «Сябры». У 1976 скончыў Гомельскую музычную вучэльню. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для ягонага выкананьня характэрныя яркая індывідуальнасьць, сцэнічная прывабнасьць. Першым выканаў песьні шматлікіх папулярных беларускіх і расейскіх кампазытараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка). Ад 1990 жыве ў Менску.

У 1984 узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу БССР. Ад 1985 заслужаны артыст БССР. У 2000 менаваны Заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Крым. Народны артыст Беларусі ад 2003. Узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.

Жанаты, мае двух дзяцей — музыкаў Сьвятаслава й Вольгу — і ўнука Анатоля — школьніка, які вядомы таксама пад сцэнічным псэўданімам DJ Anatol'.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. 

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах