Ангеданія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ангедані́я (грэц. ἀν — адмоўная прыстаўка й грэц. ἡδονή — «асалода») — няздольнасьць да прыемнага самаадчуваньня, адчуваньня забесьпячэнасьці, страта цікавасьці ва ўсіх галінах дзейнасьці, якія звычайна прыносяць задавальненьне. Ангеданія — ненармальны стан псыхікі. Звычайна сустракаецца пры псыхічныя разладах, такіх як дэпрэсія, трывога, шызафрэнія й некаторых іншых разладах асобы. Пры кожным разладзе ангеданія мае свае характэрныя асаблівасьці.