Ангела Мэркель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ангела Мэркель
Angela Merkel Juli 2010 - 3zu4.jpg
34-ы канцлер Нямеччыны
8-ы Канцлер ФРН
21 лістапада 2005 — цяперашні час
Папярэднік: Герхард Шродэр
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 17 ліпеня 1954
Сьцяг Нямеччыны Гамбург, ФРН
Партыя: ХДЗ
Сужэнец: Q62085
Дзеці: няма
Бацькі: Хорст Каснэр
Герлінда Каснэр
Адукацыя: Q49738, Q154804

А́нгела Даратэ́я Мэ́ркель (па-нямецку: Angela Dorothea Merkel, народжаная Каснэр, Kasner; нарадзілася 17 ліпеня 1954, Гамбург) — нямецкі палітык, лідэр ХДЗ, з 21 лістапада 2005 фэдэральны канцлер Нямеччыны ад Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу, які атрымаў перамогу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у верасьні 2005.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэркель — трэцяе дзіця ў сям’і лютэранскага пастара Хорста Каснэра і настаўніцы Герлінды Каснэр, нарадзілася ў Гамбурге. Неўзабаве пасьля яе нараджэньня сям’я пераехала ў НДР, дзе яе бацька ўзначаліў прыход у мястэчку Тэмплін. У юнацкасьці Мэркель уваходзіла ў піянэрскую арганізацыю, Зьвязе вольнай нямецкай моладзі, і адначасова была сябрам моладзевай арганізацыі лютэранскай царквы. У школе добра авалодала расейскай мовай. Пазьней вывучыла ангельскую.

У 1978 скончыла Лейпцыгскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці фізыка. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце была сябрам раённага камітэту FDJ Зьвязу вольнай нямецкай моладзі, у 1986 абараніла дысэртацыю па квантавай хіміі. З 1978 па 1990 працавала ў Цэнтральным інстытуце фізычнай хіміі Акадэміі навук НДР. Адначасова курыравала Агітпрап Акадэміі навук НДР.

Палітычная кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны стала актыўным удзельнікам дэмакратычнага руху — актывістам Партыі дэмакратычнага абнаўленьня (ДА). Лотар дэ Мэзьер, апошні глава кабінэта міністраў НДР, даверыў ёй пост намесьніка прэс-сакратара ўраду.

У жніўні 1989 г. партыя ДА уступіла ў Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз (ХДЗ), які тады знаходзіўся ва ўладзе. У сьнежні таго жа году Мэркель абраная дэпутатам у Нямецкі Бундэстаг, блішчаста правядучы перадвыбарную кампанію.

Ва ўрадзе Гельмута Коля (які заўсёды называў яе «дзяўчынкай») стала міністрам па справах жанчын і моладзі.

З 1991 — віцэ-старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу.

У 1994 перайшла на пасаду міністра навакольнага асяродзьдзя.

У 1998 ХДЗ быў змушаны сысьці ў апазыцыю, а вакол Гельмута Коля выліўся скандал з нагоды незаконных вонкавых ахвяраваньняў на рахункі ХДЗ. Скандал крануў таксама і старшыню ХДЗ Вольфганга Шойбле, які ў выніку сышоў у адстаўку.

Ангела Мэркель зраклася ад Коля і запатрабавала ад партыйнага актыву зьмяніць кіраўніцтва ХДЗ і пачаць партыйнае «абнаўленьне». У красавіку 2000 96 % сяброў партыі абралі яе пераемніцай Шойбле на пасту старшыні ХДЗ. Гэты посьпех быў асабліва характэрны на фоне таго, што Мэркель, быўшы жанчынай, усходняй немкай і пратэстанткай, вельмі нетыповая для гэтай партыі.

У 2002 Мэркель пагадзілася на выстаўленьне ў якасьці адзінай кандыдатуры на пост фэдэральнага канцлера ад ХДЗ/ХСЗ прэм’ер-міністра Баварыі Эдмунда Штойбэра. Штойбэр выбары прайграў, што ўзмацніла нутрапартыйныя пазыцыі Мэркель. Пасьля яна атрымала посьпех ва ўмелым ухіленьні асноўных палітычных супернікаў у партыі і ўмацаваньні сваёй вядучай пазыцыі.

У 2003 Мэркель дэманстратыўна падтрымала амэрыканскае ўварваньне ў Ірак, паехаўшы ў ЗША. У 2004 яна здолела дамагчыся абраньні яе кандыдата Хорста Келера на пост прэзыдэнта Нямеччыны.

Пасьля нечаканай ініцыятывы Герхарда Шродэра па датэрміновых выбарах у 2005, Ангела Мэркель была абраная ХДЗ у якасьці кандыдата на пост фэдэральнага канцлера Нямеччыны.

Калі Шродэр вырашыўся пайсьці на датэрміновыя выбары, адрыў ХДЗ ад сацыял-дэмакратаў складаў амаль 30 %. Аднак няўдала праведзеная Ангелай Мэркель выбарчая кампанія прывяла да таго, што на выбарах іх падзялілі ўсяго 300 тыс. галасоў — меней 1 %.

Па выніках выбараў у бундэстаг блёк ХДЗ-ХСЗ і вольных дэмакратаў апярэдзіў СДПН з «зялёнымі» ўсяго на тры галасы. У сувязі зь няздольнасьцю сфармаваць устойлівую парлямэнцкую большасьць хрысьціянскім дэмакратам прыйшлося пайсьці на стварэньне «вялікай» кааліцыі з СДПН — у другі раз у гісторыі ФРН.

«Вялікая кааліцыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 кастрычніка 2005 старшыня Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу, прэм’ер-міністар Баварыі Эдмунд Штойбэр паведаміў, што на перамовах аб фармаваньні «вялікай» кіравальнай кааліцыі, якую вялі А. Мэркель, дзейсны канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр і старшыня СДПН Франц Мюнтэфэрынг, было вырашанае, што Ангела Мэркель стане новым канцлерам Нямеччыны.

У абмен на згоду на канцлерства А. Мэркель СДПН атрымае ў будучым кабінэце 8 міністэрскіх партфэляў: замежных справаў, фінансаў, юстыцыі, працы, па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя, аховы здароўя, транспарту, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Да ХДЗ/ХСЗ — нараўне з кіраўніком ведамства фэдэральнага канцлера ў рангу міністра — адыходзяць пасты міністраў абароны, унутраных справаў, эканомікі, сям’і, адукацыі, а таксама сельскай гаспадаркі.

Паміж тым, Герхард Шродэр заявіў аб сваім сыходзе з урада ФРН. Раней не выняткоўвалася, што ён можа заняць у новым урадзе пост віцэ-канцлера і міністра замежных справаў.

Гл. Урад Ангелы Мэркель (2005)

Пазыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вонкавай палітыцы Ангела Мэркель вядомая сваёй безумоўнай падтрымкай амэрыканскага курсу, выступаючы за збліжэньне з ЗША. Яна неаднаразова крытыкавала Герхарда Шродэра за «празьмернае» сяброўства з Уладзімерам Пуціным і заяўляла аб тым, што зойме больш цьвёрдую пазыцыю ў стаўленьні Расеі ў выпадку яе абраньня на пост канцлера. Тым ня менш, пасьля таго, як Мэркель узначаліла ўрад ФРН, расейска-нямецкія адносіны не зьведалі ніякіх адмысловых зьмен.

Мэркель зьяўляецца пасьлядоўным супернікам прыняцьця Турцыі ў Эўрапейскі зьвяз. Самае большае, што яна гатовая падаць Турцыі, гэта «прывілеяванае партнёрства».

Ва ўнутранай палітыцы яна намерваецца працягнуць курс рэформаў Герхарда Шродэра, аднак «іншымі спосабамі». Яе галоўная абвешчаная мэта — стварэньне працоўных месцаў і падтрымка эканомікі за рахунак памяншэньня сацыяльных дапаможнікаў. У той жа час першыя гады яе знаходжаньня ў пасады супалі з масавымі звальненьнямі супрацоўнікаў нямецкіх падпадзяленьняў такіх карпарацый як Airbus, Nokia і Siemens.

Сямейнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангела Мэркель другасна замужам, дзяцей ня мае. Першым яе мужам, за якога яна выйшла замуж яшчэ ў Лейпцыгу, быў Ульрых Мэркель (разьвяліся пасьля пераезду ў Бэрлін пасьля ўнівэрсытэту). Пасьля разводу пакінула яго прозьвішча. Другім мужам з 30 сьнежня 1998 году зьяўляецца Ёахім Заўэр, прафэсар бэрлінскага унівэрсытэта Гумбальдта

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 траўня 2008 году Ангеле Мэркель была ўручаная прэмія імя Карла Вялікага за выбітны фундуш у пераадоленьне крызысу Эўразьвяза, сталага вынікам правалу праекту адзінай эўрапейскай канстытуцыі на рэфэрэндумах у Нідэрляндах і Францыі.[1]

Папярэднік
Герхард Шродэр
Фэдэральны канцлер Нямеччыны
2005
Наступнік

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ангела Мэркельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў