Ангельскае зельле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Анге́льскае зе́льле (па-лацінску: Pimenta dioica) — прыправа, якая вырабляецца з недаспелых і высушаных пладоў піментавага дрэва, якое належыць да роду міртавых (па-лацінску: Myrtaceae). Плод — цёмная ягада з двума насеньнямі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У першыню з эўрапейцаў знойдзена гішпанцамі ў канцы XV – пачатку XVI стагодзьдзя на выспах Карыбскага мора й памылкова прынятая за перац, з гэтага паходзіць гішпанская (pimenta) і лацінская (Pimenta officinalis) назвы — перац. Дадавалася ацтэкамі ў шакалад. Шырокавядомай у Эўропе стала з канцу XVII стагодзьдзя. Водарам нагадвае гваздзіку й цынамон, а вастрынёй — перац, таму ў ангельскай мове за гэтай прыправай замацавалася вызначэньне „all spice“ („усе спецыі“).

[рэдагаваць] Уласьцівасьці

Высушаныя ягады ўтрымліваюць 3,5 – 5 % эфірнага алею, у склад якога ўваходзяць эўгенол (60 – 80 %), мэтылеўгенол, экваліптол, ліналол і іншыя субстанцыі. Вырошчваецца пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы, галоўныя экспарцёры да сёньняшняга дня — Ямайка й Барбадос. Вялікія плантацыі знаходзяцца таксама ў Паўднёва-ўсходняй Азіі.

[рэдагаваць] Выкарыстаньне

У кухні выкарыстоўваецца як прыправа да мясных страваў, каўбас, марынадаў. Некалькі цэлых ці змеленых зярнятак, даданых да тлустых соусаў, надаюць ім прыемны водар. Ужываецца таксама як прыправа да страў з гародніны й рыбы. Было прынята дадаваць ангельскае зельле у дэсэрты й печыва. Слынны бэнэдыктынскі лікёр (Benedictine Chartreuse), які вырабляўся і ў бэнэдыктынскіх кляштарах у ВКЛ, гатаваўся з выкарыстаньнем ангельскага зельля (традыцыя вырабу гэтага лікёру адноўленая ў Літве ў другой палове XX стагодзьдзя). Эсэнцыя ангельскага зельля выкарыстоўваецца таксама ў касмэтычнай, парфумэрнай і фармацэўтычнай вытворчасьці.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алег Дзярновіч, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ангельскае зельлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах