Ангелюс Сылезіюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анґелюс Сылезіюс
Angelus Silesius
Silesius.png
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ёган Шэфлер (Johann Scheffler)
Псэўданімы Angelus Silesius
Нарадзіўся 25 сьнежня 1624
Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія
Памёр 9 ліпеня 1677
Брэслаў (цяпер Уроцлаў), Сылезія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт-містык, рэлігійны дзяяч
Напрамак Асьветніцтва
Жанр паэма

Ангелюс Сылезіюс, Сылескі Анёл (пасланец) (па-нямецку: Angelus Silesius, уласнае імя Ёган Шэфлер, па-нямецку: Johannes Scheffler, 25 сьнежня 1624, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Сылезія — 9 ліпеня 1677, тамсама) — нямецкі паэт-містык.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын польскага шляхціча й немкі нарадзіўся ў Брэславе (цяпер Уроцлаў). Сапраўдным імем пісьменьніка было Ёган Шэфлер, але шырокую творчую вядомасьць ён набыў пад псэўданімам Angelus Silesius (Сылескі пасланец), пад якім публікаваліся яго творы. У 1618 яго бацька пераехаў з Кракава ў Брэслаў, атрымаўшы тутэйшае грамадзянства. Будучы выхаваным на лютэранскіх каштоўнасьцях, Ёган атрымаў адукацыю навукоўца й фізыка. У 1652 перайшоў у каталіцтва. Праз два гады атрымаў пасаду галоўнага навукоўца пры двары Фэрдынанда ІІІ. У 1661 працаваў у якасьці сьвятара й стаў намесьнікам біскупа Брэслава. Памёр там жа ў кляштары сьвятога Мацьвія.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1657 апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche (1657), два зь якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных сьпеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга Geistreiche Sinn-und Schluss-reime (1657), якая ў 1674 выйшла другім выданьнем пад назвай Cherubinischer Wandersmann (Херувімскі вандроўнік).

Ідэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Носьбіт філязофскае традыцыі Экхарта, Таўлера, Бёмэ, Анґэлюс Сылезіюс ператварае яе ў паэтычнай форме. Ён не прытрымліваецца рамкаў вызначэньняў, уласьцівых пэўнаму веравызнаньню, паколькі для яго Бог ёсьць нешта невызначальнае. Чалавек мізэрны ў параўнаньні са Стваральнікам, але менавіту ў Ім, створаным па вобразу й падабенству Яго, Бог можа сазіраць Самога Сябе. Таму чалавек мусіць адмовіцца ад самога сябе, зрачыся ад свайго «Я», каб стаць тым, хто ён ёсьць насамрэч — вечным адлюстраваньнем Дэміўрга-Тварца. Нагэтулькі радыкальны пункт гледжаньня, блізкі па свайму сэнсу нэаплатанізму, асуждаўся каталіцкай царквой. «Херувімскі вандроўнік» аказаў значны ўплыў на шматлікіх нямецкіх паэтаў, у тым ліку Шапэнгаўэра, і быў у наступстве прызнаны аднім з найцудоўнейшых праяваў вольнага ад якіх-кольвек умоўнасьцяў містыцызму.

Выявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ангелюс Сылезіюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў