Ангола
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | партугальская | ||||
| Сталіца | Люанда | ||||
| Найбуйнейшы горад | Люанда | ||||
| Урад | Шматпартыйная дэмакратыя Хасэ Эдўарда дос Сантас Фэрнанда да Піэдад Дзіяс дос Сантас |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
22-е месца ў сьвеце 1.246.700 км² нязначна |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
61-е месца ў сьвеце 15.941.001 2.5/км² |
||||
| СУП - Агульны (2003) - на душу насельніцтва |
82-е месца ў сьвеце $ 31.364 блн $ 2.319 |
||||
| Валюта | Кўанза (AOA) |
||||
| Часавы пас - улетку |
(UTC+1) (UTC+1) |
||||
| Незалежнасьць -Дата |
Ад Партугаліі 11 лістапада 1975 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Angola Avante!» | ||||
| Аўтамабільны знак | ANG | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ao | ||||
| Тэлефонны код | +244 |
||||
Анґо́ла, Анго́ла — краіна на поўдні цэнтральнай Афрыкі. Мяжуе з Дэмакратычнаю Рэспублікай Конґай, Замбіяй, Намібіяй. Правінцыя Анґолы Кабінда адарваная ад асноўнае часткі ў Анґоле. На захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню эўрапейцы (партугальцы) зьявіліся на тэрыторыі Анґолы ў 1482 годзе. У гэты час тут існаваў шэраг дзяржаўных утварэньняў. У 16 ст. партугальцы заснавалі на ўзбярэжжы Анґолы шэраг апорных пунктаў, у тым ліку ў 1576 – Сан-Паўлу-дэ-Луанда (цяперашняя Луанда). Да канца 19 ст. Партугалія завяршыла калянізацыю тэрыторыі сучаснай Анґолы. У лютым 1961 пачалася нацыянальна-вызваленчая барацьба анґольскага народа за ліквідацыю партугальскага каляніялізму. Яна вялася пад кіраўніцтвам трох сфармаваных на этнічнай аснове арганізацый – Народнага руху за вызваленьне Анґолы (МПЛА), Нацыянальнага фронту вызваленьня Анґолы (ФНЛА) і Нацыянальнага саюза за поўную незалежнасьць Анґолы (УНІТА). На працягу доўгага часу паміж імі існавала суперніцтва, якое ў 1975 перарасло ў ваеннае супрацьстаяньне.
11 лістапада 1975 у Луандзе кіраўніцтва МПЛА абвясьціла нацыянальную незалежнасьць Анґолы. УНІТА на чале з Ж. Савімбі працягнула ўзброеную барацьбу за ўладу, у асобныя пэрыяды кантралюючы да 2/3 тэрыторыі краіны. Кропка ва ўнутрыанґольскім канфлікце, які стаў адным з самых працяглых на Афрыканскім кантынэнце, была пастаўленая ў красавіку 2002, калі пасьля сьмерці Ж. Савімбі прадстаўнікі анґольскага ўраду і УНІТА падпісалі Мэмарандум аб спыненьні ваенных дзеяньняў. У лістападзе 2002 было абвешчана аб завяршэньні мірнага ўрэгуляваньня ў Анґоле, а ў сьнежні таго жа года ААН адмяніла міжнародныя санкцыі, уведзеныя раней у дачыненьні УНІТА.
[рэдагаваць] Палітыка
Анґола – прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт адначасова зьяўляецца главой урада і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Па канстытуцыі прэзыдэнт абіраецца на 5 гадоў. Жазэ Эдуарду душ Сантуш (глава дзяржавы з 1979) займае гэты пост у адпаведнасьці з вынікамі першага тура прэзыдэнцкіх выбараў 1992 году. Ён не перавыбіраўся на новы тэрмін з прычыны немагчымасьці правядзеньня выбараў ва ўмовах грамадзянскай вайны, якая доўжылася да 2002. Чарговыя выбары главы дзяржавы заплянаваныя на 2009.
Вышэйшы заканадаўчы орган – Нацыянальная асамблея (аднапалатны парлямэнт, які складаецца з 220 дэпутатаў). Цяперашні склад абраны ў 1992, 129 месцаў належаць МПЛА, 70 – УНІТА, 6 – Партыі сацыяльнага абнаўленьня Анґолы (ПРС), 5 – Нацыянальнаму фронту вызваленьня Анґолы (ФНЛА), 3 – Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ПЛД) і па адным месцы – шэрагу дробных партый. Старшыня Нацыянальнай асамблеі – Рабэрту дэ Алмэйда.
Правядзеньне парлямэнцкіх выбараў у Анґоле вызначана на верасень 2008 году.
У краіне налічваецца звыш 100 партый і палітычных арганізацый, шмат зь якіх існуюць толькі намінальна. Кіроўныя пазыцыі займае МПЛА – партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі (каля 1,3 млн. членаў), якая мае статус кансультатыўнага члена Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Найбольшым уплывам МПЛА карыстаецца сярод жыхароў гарадоў, узьбярэжнай зоны, а таксама правінцый Луанда, Бэнга, Паўночная Кванза, Маланже. Старшыня партыі – Ж. Э. душ Сантуш, генэральны сакратар – Жуліаў Матэуш Паўла.
Вядучая апазыцыйная партыя – УНІТА. Абапіраецца першым чынам на самае шматлікае ў Анґоле племя авімбунду, якое насяляе цэнтральныя правінцыі (Уамба, Біе, Паўднёвая Кванза, Бенгела), а таксама збольшага на племя баконга, што пражывае ў паўночных правінцыях (Уіжэ, Зайрэ). Пасьля сьмерці заснавальніка УНІТА Ж. Савімбі (люты 2002) адбылося аб'яднаньне розных груповак партыі, уключаючы ваеннае крыло. Старшыня партыі – І. Самакува.
Пасада прэм'ер-міністра, які ажыцьцяўляе аператыўнае кіраўніцтва ўрадам, займае Фэрнанду ды Піедадэ Дыяш душ Сантуш «Нандо» (з 2002).
Судовая сыстэма Анґолы ўключае ў сябе Канстытуцыйны суд (да цяперашняга часу ня створаны, яго функцыі выконвае Вярхоўны суд), Вярхоўны суд, а таксама правінцыйныя і муніцыпальныя суды.
Міністар замежных спраў з 1998 г. – Жоаа Бярнарду дэ Міранда (Міністэрства зьнешніх зносін).
[рэдагаваць] Геаграфія
Тэрыторыя – 1246,7 тыс. кв. км (краіна займае па плошчы тэрыторыі 7-е месца на Афрыканскім кантынэнце), у адміністрацыйным дачыненьні падзеленая на 18 правінцый, уключаючы сталіцу, якая мае аналягічны статус, 157 муніцыпалітэтаў і звыш 500 сельскіх адміністрацыйных адзінак – камун.
Клімат – вільготны трапічны на поўначы, умераны ў цэнтральнай частцы краіны, засушлівы на поўдні. Сэзон дажджоў працягваецца з кастрычніка па красавік, сухі – з мая па верасень.
[рэдагаваць] Эканоміка
Па запасах карысных выкапняў Анґола зьяўляецца адной з найбагацейшых краін Афрыкі. У Анґоле маюцца радовішчы нафты (агульныя запасы – 4,2 млрд. т., прамысловыя – 420 млн. т), газу, алмазаў, жалезнай (0,2-0,5 млрд. т.) і меднай (125-280 млн. т) руд, фасфарытаў (60-150 млн. т), кварца (0,8-1 млрд. т), граніту (1,2 млрд. т), золата, срэбра, рэдказямельных элемэнтаў, гіпсу, сыравіны для вытворчасьці цэмэнту. Валодае вялікімі гідраэнэргетычнымі рэсурсамі (па ацэнцы парадку 1,9 млрд. кВт*г).
Сацыяльна-эканамічнае становішча Анґолы застаецца складаным. Шматгадовая грамадзянская вайна нанесла краіне сумарную матэрыяльную шкоду парадку 20 млрд. дал. ЗША. Агульны аб'ём прамысловай вытворчасьці, за выключэньнем здабычы нафты, скараціўся да 10% ад узроўню 1973. Узровень жыцьця ў краіне працягвае заставацца нізкім: прыбыткі 70% анґольцаў складаюць меней 1 дал. у дзень. Некаторае аздараўленьне эканамічнай сытуацыі дасягаецца галоўным чынам за кошт павелічэньня прыбыткаў ад экспарту прадуктаў нафтавай і горназдабываючай галін. У 2007 у Анґоле здабывалася 1,7 млн. барэляў нафты ў дзень (625,7 млн. барэляў у год). Да 2010 плянуецца давесьці здабычу да 2,6 млн. барэляў нафты ў дзень. Доля нафты ў анґольскім ВУП складае каля 60%, а ў агульным аб'ёме паступленьняў у бюджэт – 80%.
Аб'ём ВУП у 2007 па папярэдніх дадзеных, склаў парадку 59 млрд. дал. ЗША, ВУП на душу насельніцтва – 2780 дал. ЗША. Тэмпы росту ВУП у 2007 году – каля 23%. Інфляцыя ў 2007 склала троху меней 12%.
Другім па значэньні пасьля нафтавага застаецца горназдабываючы сэктар, высокія тэмпы росту якога забясьпечвае дыямэнтна-брыльянтавы комплекс. У 2007 у Анґоле было здабыта 9,7 млн. карат дыямэнтаў, што ў коштавым выразе склала парадку 1,3 млрд. дал. ЗША. У адпаведнасьці з прагнозамі ў 2008 вытворчасьць неапрацаваных дыямэнтаў у краіне дасягне 10 млн. карат.
Па дадзеных Сусьветнага банка, валютныя рэзэрвы Анґолы вырасьлі з 3 млрд. дал. у сьнежні 2005 да 9,2 млрд. дал. да канца 2006, а ў 2007 склалі 13,5 млрд. дал. За кошт павелічэньня золатавалютных запасаў урадам створаны стабілізацыйны фонд.
Нягледзячы на рост сельскагаспадарчай вытворчасьці, які адзначаецца ў апошні час, краіна мае сур'ёзныя цяжкасьці з забесьпячэньнем насельніцтва прадуктамі харчаваньня. Сельская гаспадарка задавальняе толькі 10% патрэбнасьцяў краіны ў харчаваньні і сыравіне.
Валютныя паступленьні Анґолы ў асноўным забясьпечваюцца за кошт вывазу нафты, газу і нафтапрадуктаў, а таксама неапрацаваных дыямэнтаў. За кошт павелічэньня продажу нафты рэзка выраслі аб'ёмы анґольскага экспарту (90% – нафта). У 2006 экспарт дасягнуў 35 млрд. дал. ЗША (2005 – 20 млрд. дал. ЗША, 2004 – 13,5 млрд. дал. ЗША). Імпарт 2006 – 10,5 млрд. дал. ЗША (2005 – 9 млрд. дал. ЗША, 2004 – 5,8 млрд. дал. ЗША). Гандлёвыя і зьнешнеэканамічныя сувязі арыентаваныя першым чынам на такія краіны, як ЗША, Партуґалія, ПАР, КНР, Францыя, Нямеччына, Бразылія.
Магчымасьці мясцовага турызму з-за сацыяльнай напружанасьці, якасьці дарог і слаба разьвітай інфрастуктуры абмежаваныя. Разам з тым анґольскі ўрад праяўляе зацікаўленасьць у разьвіцьці турыстычнага сэктару, разглядаючы яго ў ліку магчымых напрамкаў дывэрсіфікацыі нацыянальнай эканомікі.
[рэдагаваць] Транспарт
У цяперашні час транспартная галіна Анґолы находзіцца ў крытычным стане. Многія аўтамабільныя дарогі і чыгункі, а таксама аэрапорты сталі непрыдатныя для выкарыстаньня або находзяцца ў аварыйным стане, значная частка партоў ня здольная прымаць грузы. Статус міжнароднага аэрапорта мае толькі сталічны аэрапорт «4-га лютага». Працягласьць чыгуначнай сеткі – 2 719 км.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва (май 2008) – больш за 14,5 млн. чалавек. Асноўныя этнічныя групы – авімбунду (37%), кімбунду (25%), баконга (13%), чокве, куаньяма/авамба, ньянека, нгангела, кабінда і інш – 25%. Прырост насельніцтва складае каля 3% у год. У гарадах пражывае больш 40% насельніцтва краіны.
Больш паловы анґольцаў – каталікі, 35% – пратэстанты, астатнія прытрымваюцца традыцыйных вераваньняў.
Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 40 гадоў. Дзіцячая сьмяротнасьць – адна з самых высокіх у сьвеце (260 на 1000 дзяцей ва ўзросьце да 5-ці гадоў, 154 – на 1000 нованароджаных). 65% жыхароў Анґолы не абхопленыя базавым мэдыцынскім абслугоўваньнем. Адзначаны рост захворваньня СНІДам. Застаецца надзвычай высокім узровень сьмяротнасьці ад малярыі і інфэкцыйных захворваньняў.
Непісьменнасьць насельніцтва ва ўзросьце больш за 15 год – каля 42%.
[рэдагаваць] Культура
У Луандзе дзейнічаюць 5 унівэрсытэтаў, зь якіх найболей буйнымі зьяўляюцца Дзяржаўны унівэрсытэт ім. А. Нэта (6,5 тыс. студэнтаў) і Каталіцкі ўнівэрсытэт (філіял лісабонскага унівэрсытэта «Лузіяда»).
Існуе два дзяржаўных канала тэлебачаньня, адна дзяржаўная і некалькі незалежных радыёстанцый, выдаецца штодзённая ўрадавая газэта «Жорнал дэ Ангола», некалькі штотыднёвых незалежных выданьняў.
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Ангола на сайце «Сусьветная геаграфія»(рас.)
- Angola.org
- www.luandamap.com — Streetmap of Luanda and other maps of Angola
- www.angolinks.com — Linklist Angola


