Андаманскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
LocationAndamanSea.png

Андама́нскае мора (па-малайску: Andaman Laut) – часткова замкнутае мора разьмешчанае ў паўночна-ўсходняй частцы Індыйскага акіяну, паміж Індакітайскай паўвыспай, Андаманскімі і Нікабарскімі выспамі (якімі аддзяляецца ад Бэнгалькага заліву) і Суматрай. Малакскай пратокай злучаецца з Паўднёва-Кітайскім морам.

  • плошча мора каля 602 тыс. км²
  • аб’ём вады складае каля 660 тыс км³
  • сярэдняя глыбіня 1043 м
  • максымальная глыбіня 4507 м
  • салёнасьць ад 20 да 34,5‰

Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Ападкі складаюць болей за 3000 мм у год. Тэмпэратура вады складае ад 26 °C да 30 °C. Прылівы ў затоках даходзяць да 7,2 м. Вядзецца актыўная лоўля тунца. У мора ўпадаюць наступныя рэкі: Іравадзі і Салуін. Асноўныя парты: Рангун, Пэнанг, Пхукет і Белаван.

У сьнежні 2004 году ў моры адбыўся землятрус, які выклікаў моцнае цунамі.