Анджэй Пшэвозьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Анджэй Пшэвозьнік
Анджэй Пшэвозьнік у 2009 годзе
Анджэй Пшэвозьнік у 2009 годзе
Генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
1 верасьня 1992 — 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт: Лех Валэнса,
Аляксандар Квасьнеўскі,
Лех Качынскі
Папярэднік: Веслаў Высоцкі
Наступнік: Леон Керэс
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 13 траўня 1963Q3117935
Памёр: 10 красавіка 2010

пад Смаленскам, Расея
Нацыянальнасьць: паляк
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Анджэй Пшэвозьнік (па-польску: Andrzej Przewoźnik; нар. 13 траўня 1963 году — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва (19922010).

Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. Пасьля 1989 году працаваў у ваяводзкай адміністрацыі. З 1 верасьня 1992 году быў сакратарам генэральным сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва — дзяржаўнай установы, якая занімаецца апекай месцамі гістарычнай памяці. Узнагароджаны шматлікімі польскімі ды замежнымі ордэнамі й мэдалямі.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [1].

Пахаваны ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Анджэй Пшэвозьніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў