Анджэй Сапкоўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сапкоўскі, Анджэй (па-польску: Andrzej Sapkowski) (нарадзіўся 21 чэрвеня 1948) — польскі пісьменьнік у стылі фэнтэзі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Анджэй Сапкоўскі нарадзіўся ў Лодзі. Ён скончыў факультэт зьнешняга гандлю Лодзьскага ўнівэрсытэту. Літаратурную кар'еру пачынаў як перакладнік апавяданьняў для польскага часопіса «Фантастыка». Першы свой расказ з цыклу «Вядзьмар» (Wiedzmin) (дзякуючы якому і набыў вядомасьць) надрукаваў там жа ў 1986 годзе. У 1992 і 1993 гадах выйшлі першыя зборнікі апавяданьняў «Апошняе жаданьне» і «Меч прызначэньня».
Апроч «Сагі пра Ведзьмара» Сапкоўскі выдаў такія творы, як эсэ «Сьвет караля Артура» дзе аўтар спрабуе разабрацца з прычынамі папулярнасьці легенды на працягу яе існаваньня да нашага часу ўключна (пасьля аўтар таксама напісаў апавяданьне «Maladie» — уласная варыяцыя на легенду пра Трышчана і Ізольду). Быў напісаны шэраг крытычных артыкулаў пра фэнтэзі.
Анджэй Сапкоўскі 5 разоў атрымліваў узнагароду імя Януша Зайдэла (Nagroda im. Janusza A. Zajdla) (польская літаратурная ўзнагарода за дасягненьні ў галіне фантастыкі). Узнагароджаны ў 1997 годзе «Пашпартам Палітыкі» (Paszport Polityki) — штогадовай узнагародай, якая выдаецца дзеячам культуры польскім штотыднёвікам «Палітыка».
Кнігі Сапкоўскага былі перакладзеныя на расейскую, літоўскую, нямецкую, чэскую, францускую, гішпанскую і славацкую мовы. Зараз рыхтуецца пераклад на ангельскую.
Па творчасьці Анджэя Сапкоўскага ў 2002 годзе быў зьняты фільм «Вядзьмар», які, паводле думак крытыкаў (а ў тым ліку і самога аўтара), цалкам праваліўся. У 2007 годзе выйшла кампутарная гульня пад назвай Wiedźmin (па-ангельску: The Witcher).
[рэдагаваць] Творчасьць
[рэдагаваць] Зборнікі апавяданьняў
- 1990 - Wiedźmin
- 1993 - Ostatnie życzenie
- 1993 - Miecz przeznaczenia
- 2000 - Coś się kończy, coś się zaczyna
- 2002 - Opowieści o wiedźminie, том 1
- 2002 - Opowieści o wiedźminie, том 2
[рэдагаваць] Раманы
[рэдагаваць] Сага пра ведзьмака
- 1994 - Krew elfow" (Кроў эльфаў),
- 1995 - "Czas pogardy" (Час пагарды),
- 1996 - "Chrzest ognia” (Хрост агню)
- 1997 - "Wieza Jaskolki" (Вежа Ластаўкі),
- 1999 - "Pani Jeziora" (Пані возера).
[рэдагаваць] Гусіцкая трылёгія
- 2002 - Narrenturm
- 2004 - Boży bojownicy
- 2006 - Lux perpetua
[рэдагаваць] Іншыя кнігі
- 1995 - Oko Yrrhedesa
- 1995 - Świat króla Artura. Maladie.
- 2001 - Rękopis znaleziony w Smoczej Jaskini
- 2005 - Historia i fantastyka (2005)
[рэдагаваць] Пераклады на беларускую мову
[рэдагаваць] Раманы
[рэдагаваць] Апавяданьні
- Варонка (пер. Юльян Гайдук) //20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава
- Пагодны ранак залаты (пер. Мікола Раманоўскі) //20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Анджэй Сапкоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

