Андранік Тэймуран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андранік Тэймуран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1983(1983-03-06)[1][2] (41 год)
Рост 180 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2010
2009
2010—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2014
2014—2015
2015—2016
2016
2016—2017
2017
2017—2018
2018—2019
Огаб
Абумасьлем
Болтан Ўандэрэрз
Фулгэм
Барнсьлі (арэнда)
Трактар Сазі
Эстэглал
Аль-Харытыят
Эстэглал
Трактар Сазі
Ум-Саляль
Сайпа
Машын Сазі
Нафт
Гастарэш
Машын Сазі

44 (3)
20 (2)
1 (0)
11 (0)
21 (1)
20 (1)
20 (0)
36 (1)
13 (3)
11 (0)
4 (0)
11 (0)
10 (0)
20 (0)
Зборныя
2006—2016 Іран 101 (9)

Андранік Тэймуран (па-пэрсыдзку: آندرانيک تيموريان‎, па-армянску: Անդրանիկ Թէյմուրեան; нарадзіўся 6 сакавіка 1983 году, Тэгеран, Іран) — іранскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Ірану. Мае армянскае паходжаньне, шырока вядомы тым, што быў першым хрысьціянінам-капітанам зборнай Ірану па футболе.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У футбол пачаў гуляць на радзіме. У 2006 годзе быў запрыкмечаны сэлекцыянэрамі ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады. Свае першыя галы за новы клюб забіў у матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Донкастэр Ровэрз» 6 студзеня 2007 году. Матч скончыўся перамогаў «рысакоў» зь лікам 4:0[3]. 12 чэрвеня 2008 году перайшоў у склад «Фулгэму», у складзе якога зьявіўся толькі ў адным матчы Прэм’ер-Лігі, пасьля чаго зьяхаў у арэнду ў клюб «Барнсьлі». Увосень 2010 году Андранік вярнуўся на радзіму, дзе гуляў у шэрагу мясцовых клюбаў. Сэзон 2012—2013 гадоў правёў у катарскім клюбе «Аль-Харытыят».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў 2005 годзе. На чэмпіянаце сьвету 2006 году Андранік прыкметна гуляў за зборную, чым атрымаў любоў ад прыхільнікаў азіяцкай зборнай. 18 траўня 2014 году ў матчы супраць зборнай Беларусі Андранік атрымаў капітанскую повязь, стаўшы першым хрысьціянінам-капітанам Ірану[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эстэглал»:

«Нафт»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Andranik Teymourian // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в ANDRANIK TEYMOURIAN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Doncaster 0–4 Bolton. BBC Sport.
  4. ^ Andranik Teymoruain, the first christian captain of Iran. ISport.ir

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андранік Тэймурансховішча мультымэдыйных матэрыялаў