Андрапаўза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Андрапаўза — нястача тэстастэрону пры пераходзе да старасьці. Сустракаецца у 10—20% мужчынаў пераважна пасьля 50 гадоў. Вядзе да імпатэнцыі.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё немачы прадухіляе харчаваньне пераважна бялкамі (белае курынае мяса, грыбы, малако, тварог, яйкi і ялавiчына(be)) і складанымі вугляводамі (бабовыя, вотруб’евы(en) хлеб, гародніна і крупы(en)). У якасьці крыніцы тлушчаў(en) варта ўжываць алей(be), арэхi, вяршкі, сыр і тлустыя гатункi рыбы. Нядужасьць таксама папярэджваюць пешыя прагулкі, пад’ёмы па лесьвiцы, разгадваньне галаваломак (крыжаванак), ранiшняя гiмнастыка, рэгулярныя плоцевыя сувязі, чытаньне і язда на ровары, уніканьне перанапругі, недасыпу, паленьня і сьпірту.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняму ўзьнікненьню немачы спрыяе ненармаваны працоўны дзень, хранiчны стрэс, паўсядзённае пераграваньне і пераахаладжэньне, іянізавальнае(en) выпраменьваньне, вiбрацыя(en), шум(be) і працяглая адсутнасьць плоцевых зносінаў.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Недамаганьне выяўляецца праз патлiвасьць, пачашчанае сэрцабiцьцё, галавакружэньне, перапады артэрыяльнага(be) цiску, раздражняльнасьць, нэрвознасьць, бессань(en), пагаршэньне памяці i здольнасьці засяроджваць думкi, атлусьценьне, зьмяншэньне цяглічнай сiлы і зьніжэньне плоцевай цягі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]