Андрыс Бэрзіньш
| Андрыс Бэрзіньш | |
| 8-ы прэзыдэнт Латвіі | |
|---|---|
| 8 ліпеня 2011 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Валдзіс Затлэрс |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 10 сьнежня 1944 (68 гадоў) Нітаўрэ, Нітаўрская воласьць, Рыскі павет, Латвійская ССР, СССР |
| Партыя: | КПСС Саюз зялёных і хрысьціянаў |
| Адукацыя: | Рыскі тэхнічны інстытут Латыскі Дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Андрыс Бэрзіньш (па-латыску: Andris Berzins; 10 снежня 1944 году, Нітаўрэ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзыдэнт Латвіі (з 8 ліпеня 2011 году). Прадпрымальнік. Мільянэр.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Адукацыя [рэдагаваць]
У 1958 годзе — скончыў Нітаўрскую сярэднюю школу. У 1971 годзе — скончыў Рыскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэр». У 1988 годзе — скончыў Латвійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «плянаваньне прамысловасьці».
Кар'ера ў савецкі пэрыяд [рэдагаваць]
З 1970 году — інжынэр, пасьля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў у КПСС[1].
З 1988 году — намесьнік Міністра побытавых паслугаў Латвійскае ССР. Узначальваў Раду народных дэпутатаў і выканаўчы камітэт Вальміерскага раёну.
У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўную раду Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 траўня 1990 году галасаваў за аднаўленьне незалежнасьці.
Кар'ера ў незалежнай Латвіі [рэдагаваць]
У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі.
У 1993—2004 гадах — прэзыдэнт АТ Latvijas Unibanka.
Са сьнежня 2006 году па красавік 2009 году — старшыня рады Latvenergo.
У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловае палаты.
Працаваў дараднікам прэзыдэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka[2]
Пасьля сыходу на пэнсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюзу зялёных і сялянаў (СЗС)[3].
З 2 лістапада 2010 году — дэпутат Сойму Латвіі 10-га скліканьня і сябра фракцыі СЗС. З 4 лістапада 2010 году — чалец, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экаляґічнай і рэґіянальнай палітыцы Сойму. З 4 лістапада 2010 году — чалец Камісіі па запытах Сойму. З 17 сакавіка 2011 году па 25 траўня 2011 году — чалец Парлямэнцкай камісіі па расследаваньні ў сувязі зь меркаванаю незаконнаю дзейнасьцю па паглынаньні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.
Дзейнасьць падчас прэзыдэнцкай гонкі [рэдагаваць]
2 чэрвеня 2011 году ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах і атрымаў у другім туры перамогу, набраўшы 53 дэпутацкіх галасы супраць 43, пададзеных за Затлэрса[4]. Афіцыйна ўступіў на пасаду 8 ліпеня 2011 году[5][6].
Узнагароды [рэдагаваць]
- Ланцуг ордэны Трох зоркаў (2011 год)[7][8]
- Вялікі крыж ордэну Віестура (2011 год)[7][8]
- Крыж Прызнаньня (2011 год)[7][8]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Юры Аляксееў Лёс прэзыдэнта DELFI
- ^ Rigas Dome. Zalo un Zemnieku savieniba. Andris Berzins(лат.)
- ^ Сьпіс СЗС на выбарах у Рыжскую думу ў 2005 г.(лат.)
- ^ Латвію ўзначаліў дужы гаспадарнік
- ^ Прэзыдэнтам Латвіі стаў Андрыс Бэрзіньш.
- ^ Экс-банкір, мультымільянер Бэрзіньш стаў кіраўніком Латвіі
- ^ а б в і 3 ст.У Латвіі новы Прэзыдэнт уступіў у пасаду
- ^ а б в Які ўступаў у пасаду прэзыдэнта Латвіі ўзнагародзяць ордэнам
Літаратура [рэдагаваць]
- Лата Лапса, «Латыш звычайны», 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Дадзеныя пра Бэрзіньша як дэпутаце Вярхоўнай Рады, кандыдаце ў 10-й Сойм і дэпутаце 10-го Сойма
- Andris Berzins — newly elected president of Latvia(анг.)
|
||||||||||||||
Андрыс Бэрзіньш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў