Андрэас Іваншыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэас Іваншыц
Андрэас Іваншыц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1983 (31 год)
Айзэнштат, Аўстрыя
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Левантэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2005
2006
2006—2009
2009—2013
2013—
Рапід
Рэд Бул
Панатынаікос
Майнц
Левантэ
147 (25)
13 (1)
67 (10)
59 (13)
0 (0)
Зборныя
2003— Аўстрыя 60 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
16 лютага 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
22 сакавіка 2013.

Андрэас Іваншыц (па-нямецку: Andreas Ivanschitz, па-харвацку: Andreas Ivančić; нарадзіўся 15 кастрычніка 1983 году, Айзэнштат, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, які выступае за гішпанскі клюб «Левантэ» й нацыянальную зборную Аўстрыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенляндзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў у агульнай складанасьці дзевяць гадоў.

«Рапід»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Затым скаўты сталічнага клюбу «Рапіда» заўважылі ягоны талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафэсійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было ўсяго 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіда» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофэна» 26 кастрычніка 1999 году. У аўстрыйскай Бундэсьлізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбурга». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клюб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытула ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны лепшым футбалістам году ў Аўстрыі.

«Рэд Бул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2006 году футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбурга, але прабыў там усяго палову сэзону, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін зь вядучых грэцкіх клюбаў — атэнскі «Панатынаікос».

«Панатынаікос»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па заканчэньні тэрміну арэнды, 20 чэрвеня 2008 году Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатінаікосам» новае сталае пагадненьне.

«Майнц»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2009 году перайшоў у клюб нямецкай Бундэсьлігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкупленыя «Майнцам» цалкам[1].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнэрам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 году, Іваншыц ўпершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросьце 19 гадоў і 361 днёх самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Аўстрыі «Рапід»

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструмэнтах у свой вольны час.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андрэас Іваншыцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў