Андрэас Ісаксан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэас Ісаксан
Андрэас Ісаксан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1981 (33 гады)
Трэлеборг, Швэцыя
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Касымпаша
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999
1999—2001
2001—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2012
2012—
Трэлеборг
Ювэнтус
Юргордэн
Рэн
Манчэстэр Сіці
ПСВ
Касымпаша
11 (0)
0 (0)
75 (0)
62 (0)
19 (0)
124 (0)
0 (0)
Зборныя
2002— Швэцыя 96 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 кастрычніка 2011.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
19 чэрвеня 2012.

Андрэас Ісаксан (па-швэдзку: Andreas Isaksson; 3 кастрычніка 1981, Трэлеборг, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, брамнік турэцкага клюба «Касымпаша» й нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клюбе «Трэлеборг». У 1999 годзе пэрспэктыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювэнтус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ні аднаго матчу за першую каманду турынскага клюба.

У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швэцыю, у клюб «Юргордэн» і выйграў зь ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швэцыі 2003 году. У гэты ж час ён стаў гульцом зборнай Швэцыі, дублёрам Магнуса Гэдмана.

«Рэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 году Ісаксан перайшоў ў францускі «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам.

«Манчэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня 2006 году ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам ангельскай Прэм’ер-Лігі. З-за траўмаў ён згуляў свой першы матч за мяшчанаў толькі 9 сьнежня 2006 году, другі матч — 14 сакавіка 2007 году, але пасьля гэтага выходзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сэзона. Пачатак сэзона 2007—2008 гадоў Ісаксан таксама прапусціў з-за траўмаў, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Гарту.

ПСВ Эйндговэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 ліпеня 2008 года Ісаксан падпісаў зь нідэрляндзкім клюбам ПСВ кантракт да 2012 года. Пераход швэда адбыўся пасьля таго, як эйндговэнцы прадалі свайго галкіпэра Эўрэліё Гомэша ў «Тотэнгэм Готспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клюба «Фэеноорд».

«Касымпаша»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 ліпеня 2012 года было пацьверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клюба «Касымпаша» ў якасьці вольнага агента[1].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой першы матч за зборную Швэцыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 года. Траўма Гэдмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2004 году й усе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце сьвету 2006 году, дзе згуляў 3 матчы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Швэцыі Юргордэн

Сьцяг Нідэрляндаў ПСВ

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андрэас Ісаксансховішча мультымэдыйных матэрыялаў