Андрэа Пірлё
| Андрэа Пірлё | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 1979 (34 гады) Флера, Італія |
|
| Рост | 177 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ювэнтус | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1998 1998—2001 1999—2000 2001 2001—2011 2011— |
Брэшыя Інтэрнацыянале → Рэджына (арэнда) → Брэшыя (арэнда) Мілян Ювэнтус |
47 (6) 22 (0) 29 (6) 10 (0) 284 (32) 37 (3) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2002— | Італія | 89 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Андрэа Пірлё (па-італьянску: Andrea Pirlo; 19 траўня 1979, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюба «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі. Майстар выкананьня стандартных палажэньняў і далёкіх удараў, адрозьніваецца тонкім бачаньнем поля і дакладнасьцю перадачаў. Ён, як правіла, гуляе на пазыцыі адцягнутага плэймэйкера як за «Ювэнтус», гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыцца адным зь лепшых гульцоў у сьвеце на гэтай пазыцыі[1].
Гуляючы за «Мілян», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), эўрапейскі Супэркубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Супэркубак Італіі (2004), чэмпіянат сьвету сярод клюбаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. У 2012 годзе ён выйграў зь Ювэнтусам сваё трэцяе скудэта. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
У 16 гадоў у складзе клюба «Брэшыя» дэбютаваў у Сэрыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клюбаў Італіі — «Інтэр». Пасьля першага добрага сэзону праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Рабэрта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сэзоне 1999—2000 гадоў выходзіў на поле ў складзе клюба «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сэзон ён зноўку вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнэрам каманды, за суму ў 10 мільёнаў даляраў ЗША ён перайшоў у «Мілян», дзе раскрыўся цалкам ягоны талент.
18 траўня 2011 году Андрэа Пірлё абвесьціў аб сыходзе зь «Міляна» па заканчэньні сэзона[2]. Праз шэсьць дзён, 24 траўня, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам», які дзейнічае да 30 чэрвеня 2014 году[3].
Зборная [рэдагаваць]
Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасьня 2002 году супраць зборнай Азэрбайджана.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Італіі (2): 2004, 2011
- Уладальнік Кубка Італіі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2004
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2003, 2007
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2003, 2007
- Пераможца Клюбнага чэмпіяната сьвету: 2007
- Чэмпіён Італіі: 2012
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён сьвету: 2006
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2012
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2004
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Born Again: How the Deep-Lying Midfielder Position is Reviving Careers. SoccerLens
- ^ Пути «Милана» и Пирло разошлись. Eurosport.
- ^ Andrea Pirlo signs for Juventus. juventus.com.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Андрэа Пірлё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на Footballdatabase
|
|
|---|
|
1 Буфон · 2 Лусіё · 3 К’еліні · 4 Касэрэс · 6 Пагба · 7 Пэпэ · 8 Маркізіё · 9 Вучыніч · 11 Дэ Чэльле · 12 Джавінка · 14 Рубіньню · 15 Барцальі · 16 Цыглер · 17 Бэнтнэр · 19 Бануччы · 20 Падаін · 21 Пірлё · 22 Асамоа · 23 Відаль · 24 Джакерыні · 26 Ліхтштайнэр · 27 Квальлярэльля · 30 Старары · 32 Матры · 33 Ісьля · 34 Маронэ · Трэнэр: Контэ |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Пануччы · 3 Ода · 4 Дзанэцьці · 5 Канавара · 6 Фэрары · 7 Дэль П’ера · 8 Гатуза · 9 Віеры · 10 Тоцьці · 11 Карадзі · 12 Тольда (бр) · 13 Нэста · 14 Фіёрэ · 15 Фавальлі · 16 Камаранэзі · 17 Ды Ваё · 18 Касана · 19 Дзамброта · 20 Пэрота · 21 Пірлё · 22 Пэруццы (бр) · 23 Матэраццы · Трэнэр Трапатоні |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Дзакарда · 3 Гроса · 4 Дэ Росі · 5 Канавара · 6 Барцальі · 7 Дэль П’ера · 8 Гатуза · 9 Тоні · 10 Тоцьці · 11 Джылярдына · 12 Пэруццы (бр) · 13 Нэста · 14 Амэлія (бр) · 15 Яквінта · 16 Камаранэзі · 17 Баронэ · 18 Інзагі · 19 Дзамброта · 20 Пэрота · 21 Пірлё · 22 Ода · 23 Матэраццы · Трэнэр Ліпі |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Пануччы · 3 Гроса · 4 К’еліні · 5 Гамбэрыні · 6 Барцальі · 7 Дэль П’ера · 8 Гатуза · 9 Тоні · 10 Дэ Росі · 11 Ды Натале · 12 Барыельлё · 13 Амбразіні · 14 Амэлія (бр) · 15 Квальярэльля · 16 Камаранэзі · 17 Дэ Санктыс (бр) · 18 Касана · 19 Дзамброта · 20 Пэрота · 21 Пірлё · 22 Аквілані · 23 Матэраццы · Трэнэр Данадоні |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Маджа · 3 Крышыта · 4 К’еліні · 5 Канавара · 6 Дэ Росі · 7 Пэпэ · 8 Гатуза · 9 Яквінта · 10 Ды Натале · 11 Джылярдына · 12 Маркецьці (бр) · 13 Бакецьці · 14 Дэ Санктыс (бр) · 15 Маркізіё · 16 Камаранэзі · 17 Палёмба · 18 Квальярэльля · 19 Дзамброта · 20 Паццыні · 21 Пірлё · 22 Манталіва · 23 Бануччы · Трэнэр Ліпі |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Буфон (бр) · 2 Маджа · 3 К’еліні · 4 Агбона · 5 Мота · 6 Бальцарэцьці · 7 Абатэ · 8 Маркізіё · 9 Балятэльлі · 10 Касана · 11 Ды Натале · 12 Сырыгу (бр) · 13 Джакерыні · 14 Дэ Санктыс (бр) · 15 Барцальі · 16 Дэ Росі · 17 Барыні · 18 Манталіва · 19 Бануччы · 20 Джавінка · 21 Пірлё · 22 Д’яманці · 23 Начэрына · Трэнэр Прандэльлі |
||