Андрэа Ранок’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэа Ранок’я
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1988(1988-02-16)[1][2] (36 гадоў)
Рост 195 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008—2011
2008—2010
2011—2022
2016
2017
2022
Арэцца
Джэноа
Бары (арэнда)
Інтэрнацыянале
Сампдорыя (арэнда)
Гал Сіці (арэнда)
Монца
56 (1)
16 (2)
34 (3)
170 (9)
14 (0)
16 (2)
1 (0)
Зборныя
2010—2016 Італія 21 (0)

Андрэа Ранок’я (па-італьянску: Andrea Ranocchia; нарадзіўся 16 лютага 1988 году, Асызі, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арэцца»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэа пачаў кар’еру ў моладзевым складзе «Пэруджы», адкуль перайшоў у «Арэцца». У сэзоне 2006—2007 гадоў ён дэбютаваў у складзе «Арэцца», правёўшы ў агульнай складанасьці 24 матчы й забіўшы 1 гол. Аднак выступ Ранок’і ня выратаваў клюб ад вылету ў Сэрыю С1.

«Джэноа»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Арэцца», Андрэа быў набыты клюбам «Джэноа», які выкупіў палову кантракту футбаліста, і амаль адразу на правах арэнды перайшоў у «Бары»[3]. Улетку 2009 году «Джэноа» цалкам выкупіла кантракт гульца[4]. 23 жніўня 2009 году Ранок’я дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Інтэру», які скончышся ўнічыю зь лікам 1:1. 18 кастрычніка ён забіў свой першы гол у найвышэйшым італьянскім дывізіёне, паразіўшы браму «К’ева», ягоная каманда перамагла зь лікам 2:1.

«Інтэрнацыянале»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 ліпеня 2010 году «Інтэр» выкупіў палову трансфэру гульца за 6 млн эўра[5]. У сьнежні «нэрадзуры» зноў паспрабавалі купіць футбаліста[6]. 27 сьнежня 2010 году Андрэа далучыўся да мілянскага клюбу, а 29 сьнежня правёў сваю першую трэніроўку ў складзе новай каманды[7]. 3 студзеня 2011 году Ранок’я падпісаў кантракт зь «Інтэрам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году, сума трансфэру склала 12 млн эўра[8].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 лістапада 2010 году Андрэа дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Румыніі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]