Андрэй Дапкюнас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Дапкюнас
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
2004 — люты 2011
13 сьнежня 2011 — жнівень 2017
Папярэднік: Сяргей Лінг
Наступнік: Валянцін Рыбакоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 красавіка 1963 (61 год)
Менск
Бацька: Вадзім Дапкюнас
Маці: Жанна Дапкюнас
Адукацыя:

Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас (нарадзіўся 11 красавіка 1963 году ў Менску) — беларускі дыплямат, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар[1], намесьнік міністра замежных справаў Беларусі.

У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў. У 1989—1990 гадох у якасьці асьпіранта-дасьледчыка навучаўся ў Лёнданскае школе эканомікі. У 1991 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Абараніў дысэртацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце[2]. Кандыдат філязофскіх навук (1991).

На дыпляматычнай службе з 1992 году. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амэрыканскім рэгіянальным падразьдзяленьнем Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Зь верасьня 2004 году па люты 2011 году быў пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[3][4]. У сьнежні 2011 году зноў прызначаны кіраўніком беларускае дыпляматычнае місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].

У жніўні 2017 году вызвалены ад пасады пастаяннага прадстаўніка пры ААН[6] і прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[7].

У 2006 годзе працаваў старшынём Выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ)[8]. У 2008 годзе зьяўляўся намесьнікам старшыні Эканамічнай і Сацыяльнай Рады ААН (ЭКАСАС)[9]. Сябра выканаўчай рады Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў пры ААН[10]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які зьвярнуўся да Генэральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[11].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л.А. Андросік, В.Ф. Голубеў, К.А. Заброцкая, Г.Ф. Івуць, Л.Я. Кулажанка, В.А. Трыгубовіч, А.І. Фядута, В.А. Чуйко. — Вільня, 2007. — С.63.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН даверчых лістоў Генэральнаму сакратару ААН
  2. ^ Аўтарэфэрат дысэртацыі «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі»
  3. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года “Аб прызначэньні А.В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў”
  4. ^ Указ Прэзыдэнта Республікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленьні ад пасады А.В.Дапкюнаса»(недаступная спасылка)
  5. ^ Указ Прэзыдэнта Республікі Беларусь ад 13 сьнежня 2011 г. № 583 «Аб прызначэньні А.В.Дапкюнаса» (1/13149)
  6. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 278 ад 7 жніўня 2017 года «Аб А.В. Дапкюнасу»
  7. ^ Пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусьб № 591 ад 7 жніўня 2017 году «Аб вызваленьні і назначэньні некаторых службовых асобаў»
  8. ^ Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчай рады ЮНІСЭФ
  9. ^ Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намесьнікам старшыні ЭКАСАС
  10. ^ Сьпіс выканаўчай рады Міжнароднай асацыяцыі пастаянных прадстаўнікоў пры ААН
  11. ^ Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генэральнай Асамблеі ААН, 29 верасьня 2008 года

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]