Андрэй Курэйчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Курэйчык
Курэйчык у 2015 годзе
Род дзейнасьці сцэнарыст, актор
Дата нараджэньня 14 студзеня 1980(1980-01-14) (44 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, драматург, актор, рэжысэр
Навуковая сфэра драма[1][1], тэатар[1][1] і фільм[1][1]

Андрэ́й Курэ́йчык (нар. 14 студзеня 1980, Менск) — беларускі і расейскі сцэнарыст, актор.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры факультэту журналістыкі БДУ.

Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасьля памочнікам старшыні Беларускага Саюзу тэатральных дзеячоў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюзу. З 2002 году — аглядальнік Белгазеты.

У 2002 рэжысэрскую стажыроўку праходзіў у Алега Табакова ў МХАТе.

Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнароў для беларускіх тэатраў на беларускай і расейскай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, наклад якіх цалкам разышоўся [2].

Movie Research прызнала Курэчыка самым пасьпяховым сцэнарыстам расейскага кіно 2006—2008 гадоў.[3]

У 2009 працаваў ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісаньня сцэнару для фільму «Любоў-маркоў-3»[4]

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гатэль выкананьня жаданьняў, 2003 — беларускі тэлесэрыял

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Kurèjčyk, Andrèj Uladzìmìravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Андрэй Курэйчык: «Беларусь — не самая сяброўская краіна для драматургаў» http://www.dw-world.de/dw/article/0,,1772857,00.html
  3. ^ Андрей Курейчик признан лучшим сценаристом http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13938 Народная Воля 14 красавіка 2009
  4. ^ Беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык адмовіўся працаваць над праектам «Любовь-морковь 3» http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=29224 Народная Воля 22 траўня 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]