Андрэй Аршавін
| Андрэй Аршавін | ||
![]() |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 траўня 1981 (30 гадоў) Ленінград, СССР |
|
| Рост | 172 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Зэніт | |
| Нумар | 29 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1999—2000 | Зэніт Санкт-Пецярбург | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2000 2000—2009 2009— 2012— |
Зэніт-2 Санкт-Пецярбург Зэніт Санкт-Пецярбург Арсэнал → Зэніт Санкт-Пецярбург (арэнда) |
56 (7) 236 (51) 97 (23) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2002— | Расея | 67 (16) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Футбол | ||
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Бронза | Аўстрыя/Швайцарыя-2008 | |
Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (29 траўня 1981, Ленінград) — расейскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расеі (2008). Гуляе на пазыцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнэры Гусе Хідынку стаў адным з асноўных гульцоў нацыянальнай каманды Расеі. З лютага 2009 году зьяўляецца гульцом лёнданскага «Арсэналу». Да гэтага дзевяць гадоў гуляў за санкт-пецярбурскі «Зэніт».
У 2008 годзе пасьля Чэмпіянату Эўропы 2008 году патрапіў у сымбалічную зборную Эўропы па вэрсіі УЭФА, а 2 сьнежня, у выніку галасаваньня на азначэньні лепшага гульца 2008 году і ўручэньне ўзнагароды «Залаты мяч» па вэрсіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што зьяўляецца лепшым вынікам для расейскага футбаліста пасьля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся лепшым футбалістам Расеі ў розных апытаньнях. Паводле апытаньняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтра», займае 18-е месца ў сьпісе Топ-100 эліты Расеі за 2008 год.
Зьмест |
[рэдагаваць] Футбольная кар’ера
Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Зьмена», трэнэры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Зьмены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзэрвовы склад ФК «Зэніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зэніту». 2 жніўня 2000 году Юры Марозаў выпусьціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў госьцевым матчы Кубка Інтэртота супраць ангельскага «Брэдфарду» (3:0).
З тых часоў згуляў у складзе «Зэніту» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую мэдалі чэмпіянату Расеі.
[рэдагаваць] Арсэнал
За «Арсэнал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 году ў хатнім паядынку з «Сандэрлэндам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайта BBC лепшым гульцом.
14 сакавіка 2009 году ў матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкбэрну» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсэнал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджаньне ў выніку сутыкненьня з абаронцам «Блэкбэрну» Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[1]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсэнал» і ізноў быў абраны лепшым гульцом матчу па вэрсіі наведвальнікаў інтэрнэт-партала BBC.
21 красавіка 2009 году забіў 4 галы ў госьцевым матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Лівэрпула», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.
[рэдагаваць] Зэніт
24 лютага 2012 году за дзьве хвіліны да закрыцьця трансфэрнага вакна ў Расеі, Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зэніт» да канца сэзону 2011—2012 году[2].
[рэдагаваць] Выступы за зборную
У зборнай Расеі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросьце 17 траўня 2002 году ў гульні Расея — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расеі да чэмпіянату сьвету 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім зь якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расея, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расеі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.
У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Эўропы 2004 году ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацьверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвэгія — Расея, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны ня быў. Пасьля Эўра-2004 нападнік «Зэніту» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 годах Аршавін станавіўся лепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 годах. Усяго за зборную Расеі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.
З-за таго, што зборная Расеі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Эўропы 2008 году.
[рэдагаваць] Эўра-2008
На Эўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён ня мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швэцыі. У гэтым матчы зборная Расеі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны лепшым гульцом матчу.
Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галяндыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расеі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зьняў усе пытаньні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зэніту» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч зьлёгку зьмяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галяндзкага брамніка Ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны лепшым гульцом матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спэцыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых эўрапейскіх клюбаў, уключаючы гішпанскую «Барсэлёну», выказалі жаданьне займець Андрэя ў свой склад[3]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.
У наступным матчы, сталым апошнім для зборнай Расеі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаваньні спэцыялістаў аб чыньніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх лепшых якасьцяў, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў гішпанскай зборнай і вялікай увазе, якое яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла гішпанцам і не змагла забясьпечваць Аршавіна мячом[4].
Па выніках турніру патрапіў у сымбалічную зборную Эўра-2008.
[рэдагаваць] Дасягненьні
[рэдагаваць] Камандныя
- 2000 — Фіналіст Кубка Інтэртота
- 2001 — Бронзавы прызёр чэмпіянату Расеі
- 2002 — Фіналіст Кубка Расеі
- 2003 — Срэбны прызёр чэмпіянату Расеі
- 2003 — Уладальнік Кубка Прэм'ер-Лігі
- 2007 — Чэмпіён Расеі
- 2008 — Уладальнік Супэркубка Расеі
- 2008 — Уладальнік Кубка УЭФА 2007/2008
- 2008 — Бронзавы прызёр Чэмпіянату Эўропы — 2008
- 2008 — Уладальнік Супэркубка УЭФА
[рэдагаваць] Асабістыя
- У сьпісах 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі (7): № 1 (2005, 2006, 2007, 2008); № 2 (2001, 2002, 2004)
- 2001 — Лепшы паўабаронца чэмпіянату Расеі па адзнаках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2004 — Лепшы футбаліст году па выніках апытаньня чытачоў газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2004—2006 — Лепшы другі нападнік па адзнаках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Лепшы футбаліст году па выніках апытаньня футбалістаў прэм'ер-лігі газэтай «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Лепшы футбаліст году па выніках апытаньня журналістаў штотыднёвікам «Футбол»
- 2006 — Лепшы футбаліст году па вэрсіі Расейскага футбольнага саюза
- 2006 — Лепшы гулец чэмпіянату Расеі па ацэнках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Уладальнік прыза «Лідэр нацыянальнай зборнай»
- 2006 — Футбаліст году па вэрсіі тэлеперадачы «Футбол Расеі»
- 2007 — Ляўрэат конкурсу «Зорка» газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2008 — Удзельнік Эстафэты Алімпійскага агню ў Санкт-Пецярбургу
- 2008 — Лепшы гулец фінальнага матчу Кубка УЭФА 2008
- 2008 — Лепшы гулец у матчы групавога этапу чэмпіянату Эўропы 2008 Расея — Швэцыя (2:0)
- 2008 — Лепшы гулец у матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Эўропы 2008 Нідэрлянды — Расея (1:3)
- 2008 — Патрапіў у сымбалічную зборную Чэмпіянату Эўропы 2008 году па вэрсіі УЭФА.
- 2008 — Патрапіў у сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Залаты мяч» па выніках 2008 году.
- 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зэніт»
- 2005—2006 — лепшы бамбардзір ФК «Зэніт»
- люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зэніт»
- 2006—2007 — капітан зборнай Расеі
- З 2 лютага 2009 году — гулец лёнданскага «Арсэналу»
- 2009 — лепшы гулец «Арсэналу» ў сакавіку
[рэдагаваць] Узнагароды
- Ганаровы грамадзянін Муніцыпальнага ўтварэньня «Акруга Пятроўская» Санкт-Пецярбургу (2008).[5]
- Заслужаны майстар спорту Расеі (25 сьнежня 2008) — за заслугі ў вобласьці фізычнай культуры і спорту[6]
- Ордэн «Гонар і Мужнасьць» (2008, грамадзкі фонд «Гонар і Мужнасьць»)[7]
[рэдагаваць] Статыстыка выступаў
| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | Кубак[8] | Эўракубкі | Усяго | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | ||
| Зэніт | 2000 | 10 | 0 | 1 | 1 | 0 | 0 | 3 | 0 | 0 | 14 | 0 | 1 |
| 2001 | 29 | 4 | 8 | 5 | 1 | 2 | 0 | 0 | 0 | 34 | 5 | 10 | |
| 2002 | 30 | 4 | 7 | 0 | 0 | 0 | 4 | 2 | 5 | 34 | 6 | 14 | |
| 2003 | 27 | 5 | 10 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 30 | 5 | 10 | |
| 2004 | 28 | 6 | 8 | 4 | 2 | 1 | 8 | 4 | 1 | 40 | 12 | 10 | |
| 2005 | 29 | 9 | 9 | 3 | 0 | 0 | 13 | 5 | 3 | 45 | 14 | 12 | |
| 2006 | 28 | 7 | 13 | 4 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 32 | 7 | 14 | |
| 2007 | 30 | 10 | 13 | 2 | 1 | 4 | 14 | 4 | 10 | 46 | 15 | 27 | |
| 2008 | 27 | 6 | 8 | 1 | 1 | 0 | 7 | 0 | 1 | 34 | 7 | 9 | |
| За ўвесь час | 238 | 51 | 77 | 26 | 5 | 13 | 46 | 15 | 20 | 312 | 71 | 109 | |
| Арсэнал | 2008/2009 | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 |
| За ўвесь час | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 | |
| Клюб | Сэзон | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы |
[рэдагаваць] Дзяцінства
Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны гулец. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у сэкцыі шашак Дому піянероў і школьнікаў Васілеастроўскага раёну ўгаворваў Аршавіна зьвязаць сваё жыцьцё з прафэсійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол.[9]
[рэдагаваць] Удзел у палітыцы
Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 году ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расея», у складзе партыйнага сьпісу дамогся перамогі, аднак пазьней адмовіўся ад мандату[10].
[рэдагаваць] Сям’я
Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[11].
| Папярэднік Даніэл Карвальё |
Футбаліст году ў Расеі 2006 |
Наступнік Канстантын Зыранаў |
| Папярэднік Яўген Алдонін |
Капітан Зборнай Расеі па футболе 2006—2008 |
Наступнік Сяргей Сямак |
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Arshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Халам» у Кубку Ангельшчыны
- ^ За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com
- ^ «Барсэлёна» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна//«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 году
- ^ Arshavin really is a very special talent Інтэрвію экспэрта газэты «The Guardian» па ўсходнеэўрапейскім футболе Джонатана Ўілсана
- ^ Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская»
- ^ Загад аб прысваеньні спартовага званьня «Заслужаны майстар спорту Расеі»
- ^ Сайт МУС
- ^ Таксама лічацца матчы ў Супэркубку
- ^ Андрэй Аршавін. Актор, мадэльер і барацьбіт за справядлівасьць
- ^ Вярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парлямэнт
- ^ Афіцыйны сайт Андрэя Аршавіна
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Андрэй Аршавін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асабісты сайт (рас.)(анг.)
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Арсэнал» (анг.)
- Профіль на афіцыйным сайце РФС
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Зэніт»
- Профіль на сайце «Зборная Расеі па футболе»
- Неафіцыйны сайт Андрэя Аршавіна
- Сайт фанатаў Андрэя Аршавіна
- Андрэй Аршавін у Лентапэдыі
- Андрэй Аршавін на Яндэкс. Прэс-партрэтах
| Зборная Расеі — Чэмпіянат Эўропы 2008 году — Паўфіналіст | ||
|---|---|---|
|
1 Акінфееў (бр) · 2 В. Беразуцкі · 3 Янбаеў · 4 Ігнашэвіч · 5 А. Беразуцкі · 6 Адамаў · 7 Тарбінскі · 8 Калодзін · 9 Саенка · 10 Аршавін · 11 Сямак · 12 Габулаў (бр) · 13 А. Іваноў · 14 Шырокаў · 15 Білялетдынаў · 16 Малафееў (бр) · 17 Зыранаў · 18 Жыркоў · 19 Паўлючэнка · 20 Сямшоў · 21 Сычоў · 22 Анюкоў · 23 У. Быстроў · Трэнэр Гус Хідынк |
||

