Андрэй Гарбуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Гарбуноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1983 (31 год)
Магілёў, БССР
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атрамітас
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2008
2008—2011
2011
2012—2013
2014—
Дняпро Магілёў
Дынама Менск
Нёман Горадня
БАТЭ Барысаў
Атрамітас
67 (0)
61 (0)
9 (0)
57 (0)
23 (0)
Зборныя
2015— Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
10 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
30 сакавіка 2015.

Андрэй Гарбуноў (нарадзіўся 29 траўня 1983 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік грэцкага клюбу «Атрамітас» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца ў магілёўскай СДЮШАР-7, а прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Вейна-Дняпро» ў 2000 годзе. З наступнага сэзону абараняў колеры шклоўскага «Спартака», а ў 2002 годзе быў залічаны ў склад магілёўскага «Дняпра»[1], дзе правёў далі доўгі час, паступова заняўшы месца ў асноўным складзе. Пасьля гэтага некалькі сэзонаў правёў у складзе менскага «Дынама».

У жніўні 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Нёман» з Горадні[2]. 13 студзеня 2012 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[3]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаўся асноўным галкіпэрам клюбу, здолеўшы выбіць са складу гульца нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго празь некалькі месяцаў знаходжаньня ў стане клюбу падоўжыў кантракт да 2015 году[4]. Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны лепшым гульцом барысаўскага клюбу за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[5]. Акрамя таго Гарбуноў стаўся й найлепшым брамнікам чэмпіянату[6].

Паводле некаторых меркаваньняў добра валодае гульнёй нагамі й гуляе на лініі брамы[7]. Андрэй мае мару выступіць за маскоўскі ЦСКА, за які заўзеў ягоны бацька[4].

У пачатку красавіка 2014 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[8]. У першай палове 2014 году заставаўся бяз клюбу, аднак у ліпені 2014 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Атрамітас»[9].

30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009
  • Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2012
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • Уладальнік самай працяглай сухой сэрыі чэмпіянату Беларусі ў 2008 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]