Андрэй Дынько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Андрэй Дынько (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Берасьці) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche».

[рэдагаваць] Біяграфія

Пачынаў творчую дзейнасьць як перакладчык, публіцыст.

Выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (19972000).

Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998.

З 1999 году рэдактар газэты «Наша Ніва», у 2000 годзе зьмяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газэты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.

У 20022004 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.

У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэская прэмія).

Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.

Жанаты, мае сына Якуба й дачку Ўсьціньню.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах