Андрэй Катлярчук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Андрэй Катлярчук | |
| Род дзейнасьці | гісторык, журналіст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1968 |
| Месца нараджэньня | |
Андрэй Катлярчук (нар. 1968, Новачаркаск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2006). Ляўрэат Прэміі ПЭН-цэнтру імя Ф. Багушэвіча.
Выкладае ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму. Дасьледуе швэдзка-беларускія гістарычныя стасункі. Пэўны час зьяўляўся карэспандэнтам газэты «Наша Ніва» ў Швэцыі.
У 2009 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу з мэтаю прымусіць швэдзкія ўлады зьмяніць афіцыйную назву Беларусі па-швэдзку з Vitryssland на Belarus[1].
Зьмест |
Працы [рэдагаваць]
Кнігі [рэдагаваць]
- Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Менск, 2002 (Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтар))
- У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Беларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток) і Інстытут Беларусістыкі, Менск, 2010, ISSN 1392-9682
Артыкулы [рэдагаваць]
- Беларусы Бранскага краю // Arche, 2-2001
- Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // Arche, 2(25)-2003
- Яшчэ раз пра месца беларусаў у гісторыі // Arche, 5 -2003
- Падарожжа ў сэрца Літвы // Arche, 1-2 -2006
- «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына 2006. №1
- У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. // Arche, 7-8 -2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ У шведскіх уладаў патрабуюць змяніць афіцыйную назву Беларусі // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 13 ліпеня 2009