Андрэй Клімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Клімаў
Дэпутат 13-скліканьня ВС РБ
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 17 студзеня 1965 (47 гадоў)
Менск, БССР
Нацыянальнасьць: беларус

Андрэй Клімаў (нарадзіўся 17 верасьня 1965) — беларускі палітык, бізнэсовец, літаратар. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, аўтар некалькіх кніжак. Тройчы адбываў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі. Прызнаваўся міжнароднай супольнасьцю палітычным зьняволеным. Жанаты, пражывае ў Менску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Сябра беларускага ПЭН-цэнтру[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Крымінальныя справы

Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка 2007 году за апублікаваныя ў Інтэрнэце публіцыстычныя артыкулы. Супраць палітыка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ «Заклікі да звяржэньня або зьмяненьня канстытуцыйнага ладу, ажыцьцёўленыя з дапамогай СМІ». Вызвалены пад ціскам міжнароднай супольнасьці[2].

У ізалятары ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ [3]. 1 жніўня Андрэй Клімаў на практычна закрытым судзе быў прысуджаны да 2 гадоў калёніі строгага рэжыму.[4] Журналісты і праваабаронцы не былі праінфармаваныя пра правядзеньне суду, і грамадзкасьць даведалася пра прысуд Андрэю Клімаву толькі празь месяц[Крыніца?]. Раней Клімаў, актыўны апанент Аляксандра Лукашэнкі, правёў 4 гады ў турме па абвінавачваньнях у эканамічных злачынствах, а таксама быў прысуджаны да 15 месяцаў абмежаваньня свабоды за арганізацыю вулічных акцый пратэсту на Дзень Волі ў 2005 годзе [5]

«Міжнародная амністыя» прызнала Андрэя Клімава вязьнем сумленьня. [6]

Раней адбываў пакараньне ў выглядзе 4-х год пазбаўленьня волі за эканамічныя злачынствы. На думку Андрэя, гэта была помста за спробу арганізаваць імпічмэнт Лукашэнку[Крыніца?].

[рэдагаваць] Бізнэс

Валодаў групай кампаній «Андрэй Клімаў і КО» (будаўніцтва, банк, газэта Андрэя Клімава). Займаў вядучыя пазыцыі ў беларускіх бізнэс-рэйтынгах[7].

[рэдагаваць] Бібліяграфія

Аўтар кнігаў «Той самы Клімаў» (2003), «Прогулки с вампиром» (2004), «Пакаяньне рэвалюцыянэра» (2005), «Минск-2016», «Тени», «Я сделал свой выбор», «Очевидные истины», «Восстание2005».

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць

Як дэпутат ВС 13-скліканьня быў адным з ініцыятараў імпічмэнту Лукашэнкі, які не адбыўся. Узначальваў «Рух Андрэя Клімава»[8], выказваў прэзыдэнцкія амбіцыі перад выбарамі 2006-га году. Арганізатар «Рэвалюцыі Андрэя Клімава» 25 сакавіка 2005 году, пасьля якой быў асуджаны. У 2005 г стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў вобласці абароны правоў чалавека, утворанай Аргкамітэтам Хартыі’97, у намінацыі “За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека”.[9] Зараз падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча, лідэра руху «За Свабоду». У студзені 2010 году зьявіліся чуткі, што Клімаў будзе прэтэндаваць на старшынства ў АГП, аднак яны не пацьвердзіліся[10].

[рэдагаваць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты