Андрэй Мельнічэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Мельнічэнка
Андрэй Ігаравіч Мельнічэнка
Род дзейнасьці Прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1972 (40 гадоў таму)
Месца нараджэньня места Гомель, Беларуская ССР
Грамадзянства Расея
Бацька Ігар Мельнічэнка
Жонка Аляксандра Мельнічэнка
Дадаткова Старшыня ААТ «Эўрахім» (Масква), уласнасьць — 8,6 мільярды $ (2011)

Андрэй Ігаравіч Мельнічэнка (нарадзіўся 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі) — буйны расейскі прадпрымальнік, найбагацейшы ўраджэнец Беларусі за мяжою ў 2011 годзе.

[рэдагаваць] Асабістае жыцьцё

Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-фізыка 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі, дзе скончыў 9 клясаў школы №11. Браў удзел у школьных алімпіядах гораду, вобласьці й Беларусі па фізыцы. 10-ы й 11-ы клясы скончыў у фізыка-матэматычнай школе-гуртажытку імя Андрэя Калмагорава пры Маскоўскім унівэрсытэце, пасьля якой з 1989-га да 1992 году навучаўся на фізычным факультэце унівэрсытэту. У 1997 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт» у Расейскай эканамічнай акадэміі (Масква)[1].

У 2003 годзе пазнаёміўся, а ў верасьні 2005-га ажаніўся з сэрбскаю мадэльлю Аляксандраю Ніколіч. Жыве ў Маскве.

[рэдагаваць] Прадпрымальніцтва

У 1991 годзе адчыніў прадпрыемства «Спадарожнік» (па-расейску: «Спутник»), якое па чарзе займалася продажам паездак на адпачынак, службовага абсталяваньня ды валютным абменам на Кастрычніцкай плошчы Масквы[2]. У сакавіку 1993 году стаў сузаснавальнікам і першым старшынёю (да 2004 году) банка «Маскоўскі дзелавы сьвет» (па-расейску: «Московский деловой мир»; Новасыбірск, Сыбірская фэдэральная акруга), а ў 1997-м — аднаасобным улаcьнікам. У 2003 годзе прадаў палову акцыяў банка супольніку (з 1996 г.) Сяргею Папову. У сьнежні 2006 году абмяняў астатнюю палову на ўсе паі мінэральна-хімічнай кампаніі «Эўрахім» (Масква).

Таксама мае 50% паёў заснаванага ў 2001 годзе ААТ «Сыбірская вугальна-энэргетычная кампанія» (Масква)[3].

26 траўня 2009 году сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску[4].

На 2011 год меў 8,6 мільярдаў $ маёмасьці[5].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Лукашэнка распрадае заводы расейскім алігархам, але ніхто не купляе Эканоміка. Хартыя’97 (3 красавіка 2009). Праверана 24 красавіка 2011 г.
  2. ^ Беларус Мельнічэнка даў поўху ўсясьветнай яхтавай галіне Грамадзтва. Радыё «Свабода» (18 ліпеня 2008). Праверана 27 красавіка 2011 г.
  3. ^ Вольга Хвоін (29 траўня 2009) Белнафтахім пакуль трымаецца і шукае спонсараў Эканоміка. Новы часПраверана 24 красавіка 2011 г.
  4. ^ Беларускі бок гатовы разгледзіць прапановы расейскага інвэстара па мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў хімічнай прамысловасьці. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 траўня 2009). Праверана 24 красавіка 2011 г.
  5. ^ Бізнэс пакідае Беларусь Эканоміка. Беларускі партызан (18 красавіка 2011). Праверана 24 красавіка 2011 г.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах