Андрэй Мужылоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Андрэй Мужылоўскі (1580-я1640-я) — праваслаўны пісьменьнік-палеміст, рэлігійны дзяяч.

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Прэсьвітар, з канца 1620-х рокаў слуцкі пратапоп. У 1631 пастрыгся ў манахі пад імем Анатолій і стаў ераманахам Кіева-Пячэрскага манастыра.

Выступаў супраць Берасьцейскай уніі (1596). У «Водпісе на ліст уніятаў віленскіх» (на старабеларускай мове, 1616) пад уплывам «Трэнаса» М. Сматрыцкага асудзіў учынкі «сына»-ўніята, які здрадзіў інтарэсам праваслаўнага народу Рэчы Паспалітай, даў зьнішчальную характарыстыку слугам рымска-каталіцкай царквы. У «Антыдотуме» («Antydotum» на польскай мове, 1629), скіраваным супраць «Апалёгіі» Сматрыцкага, Мужылоўскі падкрэсьліваў значэньне антыўніяцкіх твораў Сматрыцкага, але асуджаў яго за тое, што ён, на думку Мужылоўскага, перайшоў ва ўніяцтва не з ідэйных меркаваньняў, а спакушаны прывабнымі абяцанкамі рымска-каталіцкай царквы. Адзін зь першых спрабаваў аддзяліць царкоўна-багаслоўскую літаратуру ад сьвецкай, паказваў на гістарычны характар творчасьці Хрыстафора Філялета, Клірыка Астроскага. На «Антыдотум» Сматрыцкі адказаў зьедлівым творам «Экзэтэзіс» (1629).

Адзін з прэтэндэнтаў на Кіеўскую праваслаўную мітраполію па сьмерці мітрапаліта Іова Барэцкага. У 1631 г. прымаў актыўны ўдзел у адабраньні ва ўніятаў Сафійскага сабору ў Кіеве(uk) на карысьць праваслаўнай мітраполіі.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Кароткі, У. Мужылоўскі Андрэй // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. — С. 324—325.
  • Кароткі, У. Г. Мужылоўскі Андрэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 6.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах