Андрэй Міронаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Міронаў, паштовая марка Расеі

Андрэй Аляксандравіч Міронаў (прозьвішча пры нараджэньні — Мэнакер; 8 сакавіка 1941, Масква — 16 жніўня 1987, Рыга) — выбітны савецкі актор тэатру і кіно, тэатральны рэжысэр-пастаноўшчык, сцэнарыст, эстрадны сьпявак, народны артыст РСФСР.

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Сям’я бацькоў

Дом на вул. Пятроўка, дзе жыў Андрэй Аляксандравіч Міронаў

Андрэй Аляксандравіч Міронаў нарадзіўся у радзільным доме імя Рыгора Львовіча Граўэрмана, у сям’і вядомых эстрадных артыстаў Аляксандра Сямёнавіча Мэнакера і Марыі Ўладзімераўны Міронавай. Дзіця нарадзілася 7 сакавіка, аднак бацькі ўказалі ў якасьці даты нараджэньня 8 сакавіка. На тэму гэтай даты бацькі нават выканалі рэпрызу: «Андрэй — падарунак жанчынам у Жаночы дзень 8 сакавіка».

Брат (па бацьку): Кірыл Аляксандравіч Ласкары. Дачка: Марыя Андрэеўна Міронава (ад Кацярыны Георгіеўны Градавай). Прыёмная дачка: Марыя Андрэеўна Галубкіна (ад Ларысы Іванаўны Галубкінай). Траюрадны брат: рэжысэр Леанід Ісакавіч Мэнакер.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах