Андрэй Міхневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атлет на цырымоніі ўзнагароджаньня (Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году)

Андрэй Анатолевіч Міхневіч (нарадзіўся 12 ліпеня 1976, Бабруйск) — беларускі лёгкаатлет (штурханьне ядра). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2006). Рост — 201 см, вага — 130 кг.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Спаборніцтва Месца правядзеньня Вынік
2003 Чэмпіянат сьвету Парыж, Францыя 1-е месца
2003 Унівэрсіяда Тэгу 1-е месца
2003 IAAF World Athletics Final Монтэ-Карла, Манака 3-е месца
2004 Летнія Алімпійскія гульні 2004 году Атэны, Грэцыя 5-е месца
2006 Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні Масква, Расея 2-е месца
2006 Шосты Кубак Эўропы па зімовых кіданьнях Тэль-Авіў, Ізраіль 1-е месца
2006 Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы Гётэборг, Швэцыя 2-е месца
2007 Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы Асака, Японія 3-е месца
2007 IAAF World Athletics Final Штутгарт, Нямеччына 3-е месца
2008 Летнія Алімпійскія гульні 2008 году Пэкін, КНР 3-е месца

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў штурханьні ядра, у адборачных спаборніцтвах заняў 17-е месца і ня трапіў у паўфінал[1].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты з Натальляй Міхневіч (Харанекай), таксама прызэркай Алімпіяды ў Пэкіне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Міхневічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў