Андрэй Пачобут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут (па-польску: Andrzej Poczobut, нарадзіўся 16 красавіка 1973 у мястэчку Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў Беларусі (СПБ).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», быў карэспандэнтам менскай незалежнай газэты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.

З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі буйнога польскага выданьня «Газэта выборча».

Зьяўляецца актыўным чальцом СПБ, да якога належыць з пачатку 90-х рокаў мінулага стагодзьдзя. Заўжды выказваўся пра неабходнасьць утрыманьня незалежнасьці арганізацыі ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Зараз займае пасаду кіраўніка Галоўнага савету СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі[1].

Жыве ў Гародні. Жанаты, мае дачку і сына.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі[2][3][4][5][6][7].

18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура ўзбудзіла супраць Андрэя Пачобута справу за абразу прэзыдэнта Беларусі (частка 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы[8]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — гэтым разам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку[9] (частка 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

5 траўня 2011 году Гарадзенскі суд прысудзіў яму два гады з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Абвінавачаньне па абразе прэзыдэнта цалкам зьнятае з Пачобута, засталося толькі абвінавачаньне за паклёп.[10].

21 чэрвеня 2012 году арыштаваны на сваёй кватэры ў Гародне. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан»[11].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]