Андрэй Саньнікаў
| Андрэй Саньнікаў | |
Андрэй Саньнікаў |
|
| Асабістыя зьвесткі: | |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 8 сакавіка 1954 (59 гадоў) Менск, БССР |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Жонка: | Ірына Халіп |
Андрэ́й Але́гавіч Са́ньнікаў (нарадзіўся 8 сакавіка 1954, Менск, БССР) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь». Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Менску. Бацька — Алег Саньнікаў, маці — Ала Саньнікава. Дзед, Канстанцін Саньнікаў — беларускі рэжысэр[1], народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатру[2].
У 1971 годзе Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладніцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980—1981 гадох.
У 1989 годзе скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.
Акрамя роднай беларускай мовы, свабодна валодае таксама расейскай, ангельскай і францускай.
Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасьць [рэдагаваць]
У 1982—1987 гадох працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН. У 1992—1995 гадох узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпіса ад імя краіны[3].
У 1993—1995 гадох Андрэй Саньнікаў працаваў дарадчыкам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. У 1995—1996 гадох намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара.
У лістападзе 1996 году, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.
У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы.
У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенкам стварыў Кардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі.
У 2008 годзе Андрэй Саньнікаў разам зь Віктарам Івашкевічам, Міхасём Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»[4], якая ставіць сваёй мэтай уступ Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз.
Увесну 2010 году Саньнікаў у этэры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах[5].
14 траўня 2011 году судом Партызанскага раёну г. Менску Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі[6]. Разам зь ім на працэсе былі асуджаны Ільля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімер Яроменка[7].
14 красавіка 2012 году вызвалены з калёніі[8].
Грамадзкая дзейнасьць [рэдагаваць]
У 1998—2002 — рэктар Народнага ўнівэрсытэту, нефармальнага адукацыйна-асьветніцкага праекту.
2005 год — ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека [9].
Сям’я [рэдагаваць]
Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — беларуская журналістка Ірына Халіп.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Саньнікаў Канстанцін Мікалаевіч. Савецкі Рэжысёр, акцёр і педагог, народны артыст БССР // kino-teatr.ru
- ^ Нацыянальны Купалаўскі тэатр // kupala-theatre.by
- ^ Belarus: Problems of Disarmament and Arms Control // Dismantlement and destruction of chemical, nuclear, and conventional weapons, edited by Nancy Turtle Schulte (анг.)
- ^ Пра кампанію «Еўрапейская Беларусь» // www.europeanbelarus.org
- ^ Андрэй Саннікаў зрабіў заяву аб гатоўнасці змагацца за пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь // www.charter97.org, 6.03.2010
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=54358 Саннікаў асуджаны на 5 гадоў калоніі // Наша Ніва
- ^ Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня) Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт
- ^ Экс-кандидат в президенты Белоруссии Санников освобожден из колонии
- ^ BRUNO KREISKY PRIZE
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Сайт кампаніі «Эўрапейская Беларусь»
- Сайт «Хартыі'97»
- Старонка Андрэя Саньнікава на праекце election.in-by.net
|
|||||