Андрэй Сапега (сын Паўла)
| Андрэй Сапега | |
А. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 |
|
Герб «Ліс» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1560 |
| Памёр: | да 11 кастрычніка 1621 |
| Род: | Сапегі |
| Бацькі: | Павал Сапега Аляксандра з Хадкевічаў |
| Жонка: | Марыя з Чартарыйскіх Крыстына з Дэмбінскіх |
| Дзеці: | Станіслаў Тамаш, Ганна, Аляксандра, Крыстына, Ядвіга, Мар’яна, Дарота |
Андрэй Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1588—1592), кашталян менскі (1592—1597), ваявода полацкі (1597—1613) і смаленскі (з 1621).
Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.
У 1590-я навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582), 21 кастрычніка 1578 разграміў маскоўскія аддзелы, што ўзялі ў аблогу Вэндэн, захапіў у палон ваяводаў П. Тацева і В. Варанцова.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ваяводы полацкага, ад якой адмовіўся праз канфлікт з палачанамі[1].
Неаднаразова выязджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.
Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), зь якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачко Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Мар’яну і Дароту[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 547.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 171.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Андрэй Сапега (сын Паўла) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў