Андрэй Стась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэй Стась
Andrei Stas 2011-10-30.JPG
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1988 (26 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Клюб Дынама Менск (цяпер)
Юнацтва Менск
Керамін Менск
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Андрэй Стась (нарадзіўся 18 кастрычніка 1988, Менск) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік каманды «Дынама» (Менск), якая выступае ў КХЛ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за два менскія клюбы «Юнацтва Менск» і «Керамін Менск».

У складзе зборнай Беларусі правёў 23 матчы, вызначыўся дзьвюма галявымі перадачамі. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010, удзельнік чэмпіянатаў сьвету 2009, 2010 і 2011. У складзе маладзёвай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянтаў сьвету 2007 і 2008 (дывізіён I). У складзе юнацкай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянату сьвету 2005 (дывізіён I) і 2006.

Уладальнік Кубку Шпэнглера (2009).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андрэй Стасьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў