Андрэй Сьцяпанаў (хакеіст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Сьцяпанаў
Рост 179 см
Вага 97 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 14 красавіка 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Масква, РСФСР
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2003—2021
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.

Андрэй Сьцяпанаў (нар. 14 верасьня 1987 году, Масква, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, нападнік нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе ў складзе роднага маскоўскага клюбу вышэйшай лігі «Крылы Саветаў», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клюб, а таксама другую каманду ЦСКА. Правёўшы 2 сэзоны ў складзе «Крылаў», дзе ён набраў 24 (19+5) пункты ў 69 матчах, Андрэю праз запазычанасьць выплаты заробку прыйшлося праз арбітраж пакінуць клюб, і перад самым плэй-оф ён перайшоў у ніжагародзкае «Тарпэда», якое таксама выступала ў другім расейскім дывізіёне.

Пасьля пачатку сэзона 2005—2006 гадоў хакеіст падпісаў кантракт з падмаскоўным клюбам МУС, дзе ён змог дэбютаваць у Супэрлізе. У 2006 годзе Андрэй стаў гульцом чэхаўскага «Віцязю», у складзе якога правёў паўтара сэзону, набраўшы за гэты час толькі 8 (4 +4) пунктаў у 54 матчах. Сэзон 2007—2008 гадоў Сьцяпанаў пачаў у новакузьнецкім «Мэталюргу», аднак, правёўшы ў ягоным складзе толькі 7 матчаў, пакінуў каманду і стаў гульцом клюбу вышэйшай лігі ХК «Дмітраў».

У 2008 годзе Андрэй атрымаў запрашэньне ад клюбу беларускай экстралігі «Юнацтва-Менск»[1], у складзе якога ён тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка ў 2011 годзе. Найбольш пасьпяховым для Сьцяпанава стаў сэзон 2010—2011 гадоў, калі ў 63 матчах ён набраў 93 (49 +44) пункты, стаўшы найлепшым снайпэрам і бамбардзірам беларускага першынства.

26 траўня 2011 году Сьцяпанаў заключыў пагадненьне з хабараўскім «Амурам»[2]

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе зборнай Беларусі Андрэй Сьцяпанаў прымаў удзел у чэмпіянатах сьвету 2011 году і 2012 гадоў, на якіх беларусы абодва разы займалі толькі 14 месца.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]