Андрэй Хадановіч
Андрэ́й Вале́р’евіч Хадано́віч (нарадзіўся 13 лютага 1973, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
[рэдагаваць] Біяграфія
Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ.
Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Якуба Коласа і Беларускім калегіюме. Чалец Зьвязу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. Займаецца інтэлектуальнымі гульнямі кшталту «Што? Дзе? Калі?» (каманда МІФ). Выступаў у журы конкурсу дзіцячай творчасьці ў межах праектаў «Дзень Зямлі. Беларусь 2003», потым у 2004—2005.
Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі.
Першая яго кніга выйшла ў перакладзе на ўкраінскую: «Листи з-під ковдри» («Лісты з-пад коўдры») — пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі Дзьвінка Маціяш, Максім Стрыха, Сяргій Жадан, Іван Лучук і Мар'яна Саўка.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- «Листи з-під ковдри» (Київ: Факт, 2002)
- «Старыя вершы» (Менск: Логвінаў, 2003)
- «Лісты з-пад коўдры» (Менск: Логвінаў, 2004)
- «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (Менск: Логвінаў, 2005)
- «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005)
- «Сто лі100ў на tut.by» (Менск: Выдавецтва «Наша Ніва», 2006)
- «Święta nowego rocku» (Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
- «Бэрлібры» (Менск: Логвінаў, 2008)
- «Несымэтрычныя сны» (Менск: Логвінаў, 2010)
- «Эвангельле паводле Пілята». Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (Менск: Зьміцер Колас, 2012)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Блог Андрэя Хадановіча на сайце Livejournal.com
- Слідами Андрея Хадановича — украінскі сайт пра Хадановіча. Калекцыя яго вершаў, артыкулы, інтэрвію, рэцэнзіі.
- Arche № 3(23) — 2002 — нумар, прысьвечаны Хадановічу
- Хадановіч на litara.net — калекцыя артыкулаў, рэцэнзіяў Хадановіча і пра Хадановіча
- Творы Хадановіча на «Беларускай палічцы»
- Суполка на livejournal, прысьвечаная Хадановічу