Андрэй Хачатуран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Хачатуран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1987(1987-09-02)[1] (36 гадоў)
Рост 175 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Макслайн
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Менск-2 37 (6)
2006—2010 Менск 105 (13)
2010—2011 Жамчужына-Сочы[d] 13 (0)
2011—2013 Шахцёр Салігорск 51 (7)
2011 Менск 15 (3)
2014—2015 Нёман Горадня 20 (1)
2015 Тарпэда-БелАЗ 12 (2)
2016 Белшына 5 (0)
2016—2023 Тарпэда-БелАЗ 128 (12)
2024—4 Макслайн 2 (1)
Зборныя
2006 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2012—2020 Беларусь 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Андрэй Хачатуран (нарадзіўся 2 верасьня 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ». У 2012—2013 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Бацька — армянін, які нарадзіўся ў Гюмры[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы ФК «Менск». З 2004 году на працягу 5 сэзонаў выступаў за сталічны клюб «Менск».

15 студзеня 2010 году Хачатуран падпісаў конракт з БАТЭ[4]. Аднак пазьней на мэдаглядзе высьветлілася, што ў паўабаронцы ёсьць некаторыя адхіленьні ад нормы ў працы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, якія маглі быць сьледзтвам магчымай паталёгіі, і кантракт быў скасаваны. Футбаліст вярнуўся ў «Менск»[5]. 27 жніўня 2010 году стала вядома, што нападнік заключыў кантракт з сочынскай «Жамчужынай»[6].

У сэзоне 2011 году зноўку вярнуўся ў «Менск». Аднак ужо летам на правах вольнага агента пакінуў сталічную каманду. У пачатку восені заключыў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. У сакавіку 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[8]. У чэрвені 2015 году пакінуў «Нёман»[9]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[10]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[11]. У ліпені 2016 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[12]. Ня быў заяўлены на першую палову чэмпіянату 2018 году праз траўму[13]. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпэда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсьць галоў у Найвышэйшай лізе і аддаў шэсьць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.

У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[14]. У 2021—2022 гадах пачаў радзей зьяўляцца на полі праз пашкоджаньні. У пачатку 2023 году быў адхілены ад асноўнай каманды, аднак адмовіўся скасоўваць кантракт і пераходзіць у іншы клюб, у выніку застаўся ў «Тарпэда-БелАЗ» на кантракце, аднак толькі трэнаваўся з рэзэрвовай камандай. У афіцыйных матчах не гуляў ані за аснову, ані за дубль[15]. Пакінуў жодзінскі клюб у канцы 2023 году. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[16].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні з зборнай Армэніі. Пасьля лютага 2013 году не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасьні 2020 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 7 0
Тарпэда-БелАЗ 12 2
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
Тарпэда-БелАЗ 15 1
2017 Найвышэйшая ліга 27 2
2018 Найвышэйшая ліга 12 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Andrey Khachaturyan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_hachaturyan/
  3. ^ Андрей Хачатурян: «Выбрал ту команду, которая пригласила первой» (рас.)
  4. ^ БАТЭ подписал Андрея Хачатуряна из «Минска». naviny.by
  5. ^ Андрей Хачатурян продолжит выступать за футбольную команду «Минск». bate-best.ucoz.ru
  6. ^ Андрей Хачатурян подписал контракт с «Жемчужиной-Сочи». fc-zhemchuzhina.com
  7. ^ Солигорский «Шахтер» подписал контракт с Андреем Хачатуряном. pressball.by
  8. ^ Карлсонс, Тарасовс и Хачатурян продолжат карьеру в «Немане» (рас.)
  9. ^ Андрей Хачатурян отказался продлевать контракт с «Неманом» (рас.)
  10. ^ Андрей Хачатурян заключил контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  11. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
  12. ^ Афанасьев, Хачатурян и Загинайлов перешли в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  13. ^ Калугин и Хачатурян пока вне заявки «Торпедо-БелАЗ» на чемпионат (рас.)
  14. ^ Андрей Хачатурян продолжит карьеру в Жодино (рас.)
  15. ^ Белорусскому футболисту платили по $5 тысяч в месяц, но не выпускали на поле (рас.)
  16. ^ Хачатурян перешел в "Макслайн" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]