Андрэй Шорац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Шорац
Старшыня Менскага гарвыканкаму
6 лістапада 2014 — 24 лістапада 2018
Папярэднік: Мікалай Ладуцька
Наступнік: Анатоль Сівак
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
30 чэрвеня 2011 — 6 лістапада 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Уладзімер Белахвостаў
Наступнік: Аляксандар Церахаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1973
Віцебск, БССР
Адукацыя:

Андрэ́й Ві́ктаравіч Шо́рац (нар. 1973, Віцебск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага гарвыканкаму (2014—2018).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (1995) і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1999).

Працаваў на Віцебскім прыборабудаўнічым заводзе, у 1997 стаў першым сакратаром Кастрычніцкага раённага камітэту БПСМ у Віцебску. З 1999 року на розных пасадах у Віцебскім абласным спажывецкім зьвязе, з 2002 — у Віцебскім аблвыканкаме, курыраваў пытаньні энэргетыкі, транспарту і сувязі, а з 2005 кіраваў управай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

З 8 чэрвеня 2010 году быў намесьнікам міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]. 30 чэрвеня 2011 году быў адстаўлены[2] ў сувязі зь перамяшчэньнем на пасаду міністра[3].

6 лістапада 2014 року прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4]. 24 лістапада 2018 адстаўлены.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]