Андрэй (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Першазваны
Ἀνδρέας Πρωτόκλητος
Абраз сьвятога апостала Андрэя Першазванага, выкананы баўгарскім мастаком Янам з Габрава. XIX ст.
Андрэй Першазваны
Сьвяты
Нарадзіўся пачатак I ст.
Бэтсаіда, Галілея
Памёр I ст.
Патры
Шануецца большасьцю хрысьціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Дзень памяці 30 лістапада (13 сьнежня) (праваслаўе)
30 лістапада (каталіцызм)
Патрон Шатляндыя, Украіна, Расея, Сыцылія, Грэцыя, Кіпр, Румынія, Патры, Эпархія Параньяке, Маніла, Амальфі, Лука (Мальта), Прусія, Эпархія Вікторыі, рыбакі, гандляры рыбай, вырабнікі вяроўкі
Атрыбуты Доўгая барада й валасы, кніга

Апостал Андрэй, Андрэй Першазваны (па-старажытнагрэцку: Ἀνδρέας Πρωτόκλητος, Andréas Prōtóklētos) — адзін з 12 вялікіх апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, якога, паводле біблейскай легенды, Ісус Хрыстос першым заклікаў ісьці за сабой за Ярдан у той час, калі ён лавіў рыбу на Галілейскім (Тывэрыядзкім) возеры. Па сьцьверджаньню Эвангельля паводле Яна, Андрэй быў адным з вучняў Яна Хрысьціцеля й яшчэ раней, чым яго брат Сымон (Пётар), быў закліканы на апостальства, а таму ў грэцкіх рэлігійных паданьнях называецца Першазваным. Разам са сваім братам Сымонам (Пятром) і двума сынамі Зэвядзея (Якавам і Янам), таксама апосталамі, лічыцца самым блізкім вучнем Хрыста. Яго прапаведніцкая хрысьціянская дзейнасьць праходзіла сярод скіфаў, якія жылі на берагах Чорнага мора. Паводле паданьня рускіх летапісцаў, Андрэй прапаведаваў хрысьціянства на тэрыторыі Русі, быў каля сучаснага Кіева й нават даходзіў да Ноўгараду. Потым па ўзьбярэжжы Чорнага мора прыйшоў у Фракію (Баўгарыю), адтуль у Грэцыю, дзе быў расьпяты на крыжы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў