Анры Ляфантэн
Анры Ляфантэн (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 траўня 1943) — бэльгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1913).
[рэдагаваць] Біяграфія
Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысьць раззбраеньня і вырашэньня міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасьці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 году займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасьць у 1913 годзе быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідэр народнага руху за мір у Эўропе». Ляфантэн быў чалец бэльгійскай дэлегацыі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі 1919 году, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Брусэлі ва ўзросьце 89 гадоў.
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1901—1925) | |
|---|---|
|
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) · Элі Дзюкамэн / Шарль Альбэр Гоба (1902) · Ўільям Рандал Крымэр (1903) · ІМП (1904) · Бэрта фон Зутнэр (1905) · Тэадор Рузвэлт (1906) · Эрнэста Тэадора Манэта / Люі Рэно (1907) · Кляс Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) · Агюст Бэернарт / Поль Анры Бэнжамэн д'Этурнэль дэ Канстан (1909) · МБМ (1910) · Тобіяс Асэр / Альфрэд Герман Фрыд (1911) · Эліў Рут (1912) · Анры Ляфантэн (1913) · МКЧК (1917) · Томас Ўудра Ўілсан (1919) · Леон Буржуа (1920) · Карл Яльмар Брантынг / Крыстыян Лянге (1921) · Фрыцьёф Нансэн (1922) · Джозэф Остын Чэмбэрлэн / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) Поўны сьпіс · (1901—1925) · (1926—1950) · (1951—1975) · (1976—2000) · (2001—2025) |
|