Антананарыва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Антананарыва | ||||||
|
||||||
| Вобласьць | Антанарыва вобласьць | |||||
| Першыя згадкі | 1625 | |||||
| Насельніцтва | 1 403 449 | |||||
| Акруга | Антанарыва | |||||
Антананары́ва (Antananarivo) – сталіца Мадагаскару і правінцыі Антананарыва. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы выспы на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн. чалавек. Гэта самы вялікі горад на высьпе, зьяўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае разьвітыя харчовую і тытунёвую прамысловасьці. Мясцовыя жыхары называюць горад “Тана”.
Назва Антанарыва азначае “Горад тысячы воінаў”. У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасьці, ужывалася назва Тананарыва (Tananarive).
Чыгунка злучае горад з усходнім узьбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
[рэдагаваць] Гісторыя
Антананарыва была заснавана ў 1625 годзе. У 1797 годзе стала сталіцай каралеўства народа Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэньнем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяваньням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усёй выспы. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.

