Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі

Герб «Рох ІІІ»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 верасьня 1718(1718-09-05)[1][2]
Памёр 28 сакавіка 1772(1772-03-28)[1][3] (53 гады)
Род Пшазьдзецкія
Бацькі Аляксандр Пшазьдзецкі
Канстанцыя Аляксандра Камінская[d]
Жонка Катаржына Агінская
Дзеці Міхал
Аўгуст Дамінік
Канстанцыя
Гэлена
Марыяна
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі (па-польску: Antoni Tadeusz Przezdziecki, 5 верасьня 1718, Трокі — 28 сакавіка 1772[4], Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар вялікі літоўскі (17391750), падчашы вялікі літоўскі1750), рэфэрэндар вялікі літоўскі1752), падканцлер вялікі літоўскі1764); пасол на соймы (17401764), маршалак Трыбунала ВКЛ у 1739. Палкоўнік пяцігорскі і рэгімэнтар беларускай дывізіі (1764), фактычны кіраўнік генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ ў 1764. Трымаў Менскае, Пінскае, Блудзенскае й Дэмбскае (Dębsk) староствы. 3 жніўня 1757 у Варшаве быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду Пшазьдзецкіх гербу «Рох ІІІ» прыдомак Пежхаля, малодшы сын Аляксандра, кашталяна інфляндскага, і Канстанцыі Аляксандры Агінскай. Скончыўшы вучобу ў Віленскай акадэміі, ўжо на 21 годзе жыцьця пачаў грамадзкую дзейнасьць, будучы абраным праз Старадубскі павет, у якім валодаў па маці значнымі маёнткамі, дэпутатам на Трыбунал літоўскі, дзе ў тым жа годзе ўжо быў маршалкам. За працоўныя заслугі кароль Аўгуст ІІІ прызначыў яго пісарам вялікім літоўскім 22 жніўня 1739 году, пасьля сьмерці Людвіга Хамінскага. У 1744 годзе быў паслом на гарадзенскі сойм ад старадубскага павету. 1 верасьня 1750 году прасунуўся да падчашага вялікага літоўскага пасьля князя Гераніма Радзівіла, а 7 чэрвеня 1750 году стаў рэферэндарам вялікім літоўскім па сьмерці Дамініка Валовіча, і ўрэшце кароль Станіслаў Аўгуст даверыў яму на элекцыйным сойме ў 1764 годзе малую пячатку літоўскую, публічна аддаўшы гонар ягоным заслугам. Апроч таго, пазначаны ў тым жа годзе палкоўнікам пяцігорскім і рэгімэнтарам беларускай дывізіі.

Як падканцлер быў правай рукой канцлера, князя Міхала Чартарыйскага, зь якім яго зьвязвала моцнае сяброўства, і дбайным прапагандыстам рэформаў, задуманых «Фаміліяй». Быў адным з арганізатараў і сапраўдным лідэрам генэральнай канфэдэрацыі Вялікага княства Літоўскага ў 1764. Удзельнічаў у канвакацыйным сойме і выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 выступіў супраць адпраўленьня каронных войскаў супраць аддзелаў Барскай канфэдэрацыі. У жніўні 1770 ягоныя маёнткі былі сэквэстраваны расейскай адміністрацыяй.

Клапатлівы й руплівы гаспадар, ён значна павялічыў спадчыну праз куплю ў Сапегаў графства Заслаўскага (раней Заслаў быў у Пшазьдзецкіх у заставе ад Аляксандра Сапегі, ваяводы полацкага) з прылеглымі маёнткамі Волаўшчынай, Ломшынам і Вязынем. Туды ён перанёс сваю галоўную рэзыдэнцыю й заклаў сямейныя могілкі. Сьпярша ж у 1744 годзе ўспадкаеміў праз шлюбную сувязь з княжною Катаржынай Агінскай, дамай ордэну Крыжа Зоркападобнага, ваявадзічанкай троцкай, дачкой князя Тадэвуша Юзэфа й Ганны з князёў Вішнявецкіх, ваевадзічанкі віленскай, адной з унучак Міхала Сэрвацы, апошняга князя Вішнявецкага, трэцяй часткі ягонай калясальнай спадчыны, сярод іншых і ключ Чорны Востраў на Падольлі. Першым пачаў тытуляваць сябе графам «на Заслаўі і Чорным Востраве» па звычаі, які быў запазычаны ў саксонцаў.

Падканцлер памёр 28 сакавіка 1772 году, папярэдне запісаўшы 11 сакавіка тэстамэнт у Варшаве ў прысутнасьці запрошаных сьведкаў: Салагуба, ваяводы віцебскага, Гедэона Яленскага, старосты мозырскага, Прашынскага, падкаморага менскага, сакратара малой пячаткі ВКЛ. Сярод значнай лічбы легатаў (дароў) перш за ўсе заслугоўвае ўвагі штогадовы фундуш у 100 дукатаў, прызначаны Віленскай акадэміі на «praemia» за працы «pronunc найпатрэбных краіне, а менавіта: асноўнай эканоміцы, гандлю, народнаму праву, а таксама закранальных statum і дзяржаўную палітыку».

Меў двух сыноў і трох дачок. Пасьля сьмерці бацькі старшы сын Міхал пераехаў на Падольле, а малодшы Аўгуст Дамінік застаўся на Літве. Тры дачкі падканцлера былі славутыя як прыгажосьцю і розумам, так і добрым выхаваньнем, атрыманым ад іхняе цёткі Аляксандры з Чартарыйскіх, гетманавай Агінскай. Канстанцыя выйшла за Яўхіма Храптовіча, вялікага канцлера літоўскага, Гэлена, у будучым заснавальніца Аркадыі, за князя Міхала Гераніма Радзівіла, ваяводу віленскага, Марыяна за Ігнація Тызэнгаўза, старосьціча падольскага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Antoni Tadeusz Przezdziecki // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 307. — ISBN 978-83-65880-89-5
  3. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 165.
  4. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. М. Пшаздзецкія // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 148.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]