Антоні Грушэцкі
| Антоні Грушэцкі | |
| Нарадзіўся: | 1734 в. Пачаеў (Тэрнопальская вобласьць, Украіна) |
|---|---|
| Памёр: | 1798 г.Супрасьль, Польшча |
| Нацыянальнасьць: | паляк |
| Заняткі: | жывапіс |
| Вучоба: | Львоў. Навучаўся у К. Радзілоўскага і Cтаніслава Страінскага |
| Працы: | Аздабленьне ў Гародне Фарнага касьцёлу, Бернардзінскага касьцёлу, Новага замку |
Антоні Грушэцкі (па-польску: Antoni Gruszecki) (1734—1798) — вядомы базыльянскі жывапісец другой паловы ХVIII ст. Прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі[1]. Аздабляў палац Тызенгаўза ў Гародне, які разьмяшчаўся на плошчы Гарадніцы. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі па запросу караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аздабляў у Горадні Фарны касьцёл і Бернардзінскі касьцёл.
Біяграфія [рэдагаваць]
Бацька яго так сама быў Антоні[2], з польскага шляхецкага роду Грушэцкіх. Антоні навучаўся мастацтву ў К. Радзілоўскага і Cтаніслава Страінскага у Львове. Далучыўся да Базыліянскай царквы у 1751 г. Рабіў для Валерыя Ржевускага у Падгорцах (Бродаўскі раён, Украіна). Маляваў партрэты і абразы рэлігійных дзеячоў і мясцовых касьцёлаў. У 1760 асеў ў Кракаве. Працаваў пад выдуманым прозьвішчам Дамброўскі, малюючы партрэты ды карціны на рэлігійную і міфалягічную тэматыку. У 1760-я гады стаў прафесарам жывапісу Кракаўскай акадэміі. У 1771—1774 стаў манахам-базыліянінам у Супрасьле, дзе пісaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супрасьлі, у 1778 г. прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасьць зьвярнуў ўвагу сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пад час свайго прыбыцьця у Супрасьле у 1774 г. Робячы у Супрасьле, падараваў некалькі cваіх абразоў і карцін каралю Станіславу Аўгусту, якія той «міла і ўдзячна прыняў», асабіста да сваёй калекцыі. З каралеўскага запрашэньня трапіў на каралеўскую службу у Гародню. У Гародне пісаў ў асноўным карціны на сьвецкую тэматыку на французскі манер, аздабляў палац у Гарадніцах (Гародня), Новы замак. У 1792 г., з-за хваробы, пакінуў Гародню і правёў рэшткі сваіх дзён у Супрасьле, дзе працягнуў пісаць абразы. У Cупрасьліцкім манастыры ён і памёр у 1798 г. Яго работы заслужана прысутнічаюць у каралеўскай галярэе Варшаўскім Замку.
Работы [рэдагаваць]
Аздабляў палац гарадзенскага старасты і надворнага падскарбія літоўскага Антонія Тызэнгаўза (сябрам якога зьўляўся [3]) ў Гародне (размяшчаўся на плошчы Гарадніцы), дзе быў мастаком і дэкаратарам [4]. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з Супрасьльскай друкарняй Супрасьльскага базыльянскага манастыру у другой палове ХVІІІ ст., ужо будучы прафэсарам жывапісу. Гэтая друкарня на той час — буйны інтэлектуальны асяродак ВКЛ, разьмешчана была на тэрыторыі Гарадзенскага павета, заснавана ў 1690 г. Ствараў алтарныя карціны. Ягоныя работы ёсьць у Музее праваслаўнага манастырскага комплексу у Супрасьле (Беласточчына).
У 1788 г. мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’ера Гарадзенскага касьцёлу Адшуканьня. Сьв. Крыжа[5] манументальным жывапісам: плафоны з фрэскавай размалёўкай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сьцяне) і 12 дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефа. Руце А.Грушэцкага належаць фрэсквыя выявы Узнясеньня Дзевы Марыі над аркаю празбітэрыя (алтарная частка), а так сама арнаменты на скляпеннях алтару, балконе хора, аркадах між нефамі касьцёлу. Разам са сваім памочнікам Міхалкевічам, абнавілі герб ахвярнікаў і фігуры бернардзінскіх сьвятых у «сьляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага і Міхалкевіча трапіла пад «савецкую рэстаўрацыю», і сёньня яны выглядаюць не так, як першапачаткова.
У Гарадзенскім Фарным касьцёле з яго работ абраз «Маці Божай Шкаплернай»[6]) 2004] (перад Ёю на каленях сьвяты Сымон Сток, у авале над Маці Божай сьвяты Юда Тадэвуш) (XVIII ст.). А так сама ў 1780-х гадах выканаў жывапіснае афармленьне інтэр’ера касьцёла, што ўключае размалёўку скляпеньняў і арак у тэхніцы грызайль[7].
У 2005 годзе яго работы выстаўляліся на выставе «Супрасьль — 500 гадоў гісторыі манастыра». Яго работа была сярод найбольш каштоўных помнікаў.Была выстаўлена яго работа — сакральны абраз з другой паловы XVIII ст. .
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады)
- час."Наша вера", 1(7)/1999. КАСЦЁЛЫ, ФУНДАВАНЫЯ КАРАЛЯМІ
- “Ніва”, Беласток, №43,23.10.2005
- Костёл Открытия Св. Креста и монастырь бернардинцев
- Часопіс «Ave Maria» №4(107) 2004
- Анатоль Кулагін, «Па колішніх маёнтках»
- Wiadomosci Nepomucki
- Connaisseur Krakow (Antoni Gruszecki)
Антоні Грушэцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў