Антоні Фуртак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Фуртак
Antoni Furtak
Дэпутат Сойму X і I скліканьняў
1989 — 1993
Прэзыдэнт: Войцех Ярузэльскі, Лех Валэнса
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 чэрвеня 1944 (79 гадоў)
Хжонхувэк
Партыя:

Антоні Ян Фуртак (па-польску: Antoni Jan Furtak; нар. 12 чэрвеня 1944 году ў Хжонхувку) — былы польскі палітык.

Працаваў на гдынскіх вэрфях. Пасьля працаваў кіраўнікам аддзяленьня садоў у сельскагаспадарчай школе. З 1985 году працаваў на сваёй фэрме. У 1990—2003 гадох зноў працаваў на вэрфях. З 2004 году на пэнсіі.

У 19801981 гадох быў дзеячом прафсаюзу Салідарнасьць і Салідарнасьці фэрмэраў. Пасьля ўводу ваеннага палажэньня ўходзіў у кансьпірацыйнае структуры Салідарнасьці. У 1989 годзе быў абраны дэпутатам Сойму X скліканьня (1989—1991) зь сьпісу кандыдатаў Грамадзкага камітэту. У 1991 годзе быў пераабраны дэпутатам Сойму I скліканьня (1991—1993) з акругі Гданьск. Быў старшынём сельскагаспадарчай камісіі Сойму.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hanna Malarecka-Simbierowicz (red.), Nasi w Sejmie i Senacie, Oficyna Wydawnicza Volumen, Warszawa 1990  (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]