Антон Баранцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антон Казіміравіч Баранцэвіч (30 студзеня 1837, в. Кірклішкі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня26 студзеня 1918, Львоў, Украіна) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў у Гарадзенскай губэрні [1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Казімер Баранцэвіч, арандатар, маці — Вікторыя Рымкевічоўна.

З 1857 году — у расейскім войску, служыў у званьні падпаручніка ў Лібаўскім пяхотным палку ў Беластоку.

Пасьля пачатку паўстаньня ўвайшоў у сфармаваны атрад з 300 чалавек на чале з палкоўнікам Ануфрыям Душынскім, які аб’явіў аб сваім падпарадкаваньні Валерыю Ўрублеўскаму. У бітве пад Валіламі Антоні Баранцэвіч камандаваў Другой стралецкай ротай левага флангу.

Неўзабаве згодна з загадам Нацыянальнага Ўраду пад кіраўніцтва Баранцэвіча перайшоў паўстанцкі атрад, які злучыўся з атрадам братоў Багуслава і Юльяна Эйтміновічаў. Аб’яднаны атрад далучыўся да галоўных фармаваньняў Караля Крысінскага і Валерыя Ўрублеўскага.

22 жніўня 1863 году Баранцэвіч атрымаў званьне паўстанцкага капітана і пачаў дзейнічаць пад непасрэдным кіраўніцтвам Урублеўскага, а пазьней станаў яго даверанай асобай. А. Бранцэвіч прымаў удзел у бітвах пад Цеханоўцам, Зязюліным, Расошшу, Калянам, Гарбовам, Малай Буковай, Лубкамі і іншымі.

Нягледзячы на няроўнасьць сілаў, паўстанцы працягвалі змаганьне. 19 студзеня 1864 году ў бітве пад Карыбутавай Руткай аддзелы Валерыя Ўрублеўскага былі разгромленыя расейцамі. Разам зь некалькімі іншымі ацалелымі паўстанцамі Баранцэвіч перайшоў дзяржаўную мяжу і трапіў у Галіцыю.

У хуткім часе Баранцэвіч пераехаў ў Парыж, дзе працаваў ў чыгуначным бюро. У 1869 годзе ён вярнуўся ў Галіцыю і ўладкаваўся на будове чыгункі. У 1913 годзе выйшаў на пэнсію і пераехаў ў Львоў.

У 1903 годзе ў Львове выдаў кнігу ўспамінаў «Апошнія дні коннага літоўскага атраду» (па-польску: Ostatnie dnie konnego Litewskiego oddziału).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Баранцевич Антон Казимирович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ostatnie dnie konnego litewskiego oddziału // W 40-stą rocznicę powstania styczniowego. Lwów, 1903.
  • Księga Pamiątkowa w czterdziestą rocznicę powstania r.1863—1864. Lwów, 1904
  • Polski Słownik Biograficzny. Tom I. Polska Akademja Umiejętności. Kraków, 1935. S. 269-270
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 1. «Беларуская энцыклапедыя». Мінск, 1993. С. 303